__NOTOC__

17 ліпеня — сто дзевяноста восьмы (сто дзевяноста дзявяты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1048: Дамасій II стаў Папам Рымскім, але праз некалькі тыдняў ён памёр у Палестрыне ад малярыі. 1054: Генрых IV быў каранаваны як кароль Германіі. 1134: Пад час бітвы пры Фразе армія Альмаравідаў перамагла армію Альфонса I 1570: У Вільні заснаваны Віленскі езуіцкі калегіум. 1623: Злучэнне на небе Сатурна і Юпітэра. 1782: Адбылася Гогландская бітва паміж рускім і шведскім флотамі падчас руска-шведскай вайны (1788—1790). 1868: Сталіца Японіі перанесена з Кіёта ў Токіа. 1918: У Маскве пачаўся Усерасійскі з'езд бежанцаў з Беларусі (сконч. 21.7). 1940: Латвія далучана да СССР. 1941: Арганізавана генеральная акруга «Беларусь», якая разам з генеральнымі акругамі «Літва», «Латвія» і «Эстонія» ўвайшла ў склад рэйхскамісарыята «Остланд». 1942: Пачалася Сталінградская бітва. 1945: Пачалася Патсдамская канферэнцыя. 1973: У Афганістане скінута манархія і абвешчана рэспубліка. 1986: У эфіры савецкага тэлебачання падчас трансляцыі тэлемаста Ленінград-Бостан «Жанчыны гавораць з жанчынамі» прагучаў выраз «У СССР сексу няма». 1992: Прынята Дэкларацыя аб незалежнасці Славакіі. 1998: Прыняты Рымскі статут Міжнароднага крымінальнага суда. 2014: Катастрофа Boeing 777 пад Данецкам.

Нарадзіліся

1487: Ісмаіл I, шахіншах Персіі 1745: Дэніэл Коўк, англійскі дзяржаўны дзеяч 1777: Томас Алан, шатландскі мінералог 1797: Поль Дэларош, французскі мастак 1845: Хуга Трэфнер, дзеяч эстонскага нацыянальнага адраджэння 1846: Мікалай Міклуха-Маклай, рускі падарожнік і этнограф 1883: Фрыдрых Алерс-Хестэрман, нямецкі мастак 1894: Жорж Леметр, бельгійскі святар, астрафізік 1899: Джэймс Кэгні, галівудскі акцёр 1920: Хуан Антоніа Самаранч, іспанскі палітык і бізнесмен, дзеяч Алімпійскага руху (пам. 21.4.2010) 1934: Рышард Філіпскі, польскі рэжысёр і акцёр 1954: Ангела Меркель, нямецкі палітык, канцлер Германіі 1959: Барыс Пятровіч, беларускі празаік 1959: Вольга Русілка, беларуская паэтэса, літаратуразнавец 1977: Ц'еры Анры, французскі футбаліст 1978: Эмілі Сімон, французская спявачка 1978: Жусцін Трые, французскі кінасцэнарыст, рэжысёр

Памерлі

855: Леў IV, Папа Рымскі 924: Эдуард Старэйшы, кароль англійскі з Уэсекскай дынастыі (нар. 874) 1399: Ядвіга Анжуйская, каралева польская 1566: Барталамэ дэ лас Касас, святар-дамініканец 1632: Хендрык ван Бален Старэйшы, мастак 1762: Пётр III, імператар расійскі 1766: Джузэпэ Кастыльёнэ, мастак 1912: Анры Пуанкарэ, французскі матэматык 1918: Нікалай II, імператар расійскі 1925: Ловіс Корынт, нямецкі мастак 1928: Альвара Абрэгон, прэзідэнт Мексікі 1935: Джордж Вільям Расел, ірландскі паэт 1987: Крысцьян Палусалу, эстонскі барэц грэка-рымскага стылю 1995: Хуан Мануэль Фанхіа, аргенцінскі аўтагоншчык 1998: Сяргей Сідор, беларускі географ, педагог (нар. 25.5.1937) 2000: Эдзі Агняцвет, беларуская паэтэса, перакладчыца (нар. 11.10.1913) 2008: Віталь Мікалаевіч Шкраба, беларускі баксёр 2010: Бернар Жырадо, французскі акцёр і рэжысёр 2020: Зізі Жанмер, французская балерына

Святкуюць Лесота: Дзень караля Паўднёвая Карэя: Дзень Канстытуцыі Славакія: Дзень незалежнасці Фінляндыя: Дзень дэмакратыі

717