__NOTOC__

17 кастрычніка — дзвесце дзевяносты (дзвесце дзевяноста першы ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.

Падзеі 1346: Армія Шатландыі разгромлена англійскімі войскамі ў бітве пад Невілз-Крос; палонены шатландскі кароль Дэвід ІІ. 1448: Туркі разбіваюць венгерскія войскі ў другой бітве на Косавым полі 1483: Папа Рымскі Сікст IV стварае іспанскую інквізіцыю 1604: Войска Ілжэдзмітрыя I перайшло мяжу Маскоўскай дзяржавы 1831: Майкл Фарадэй адкрыў з’яву электрамагнітнай індукцыі 1869: Генры Мортан Стэнлі пасланы газетай «Нью-Ёрк Геральд» у Афрыку, на пошукі экспедыцыі Давіда Лівінгстана 1905: Мікалай II падпісвае Маніфест аб дараванні ліберальных свабод і наданні Дзяржаўнай Думе заканадаўчых паўнамоцтваў 1918: Венгрыя аб’явіла аб незалежнасці ад Аўстрыі 1919: Зацверджаны статут Беларускага камітэта ў Варшаве 1933: Альберт Эйнштэйн прыехаў у Нью-Ёрк як бежанец з нацысцкай Германіі 1959: Паўднёваафрыканская кампанія «Дэ Бірс» аб’явіла аб выпуску першых штучных дыяментаў 1961: Пачаўся XXII з'езд КПСС (праходзіў да 31 кастрычніка), на якім была аб’яўлена задача пабудовы камуністычнага грамадства да 1980 года 1961: у Нью-Ёркскім музеі сучаснага мастацтва выстаўлена карціна Анры Матыса «Човен». Толькі 3 снежня нехта звярнуў увагу, што карціна вісіць дагары нагамі 1962: Першы выступ «Бітлз» на брытанскім телебачанні 1964: Каля Рэчыцы адкрыта першае прамысловае радовішча нафты на Беларусі. 1985: У савецкі кінапракат выйшаў фільм «Ідзі і глядзі» рэжысёра Элема Клімава. 1988: У Лондане ўпершыню выканана 10-я сімфонія Людвіга ван Бетховена, якую доўгі час не маглі знайсці. Яна была адрэстаўравана англійскім даследчыкам Бары Куперам на падставе знойдзеных у Берліне папераў вялікага кампазітара 1999: «Марш свабоды» ў Мінску з удзелам больш, як 30 тысяч чалавек суправаджаўся сутыкненямі з міліцыяй і вайскоўцамі 2004: Рэферэндум, у выніку якога ў Канстытуцыю Беларусі была ўнесена змена, што дазволіла Аляксандру Лукашэнку балатавацца на чарговы прэзідэнцкі тэрмін

Нарадзіліся thumb|left|100px|Аўгуст III Саксонскі 1253: Святы Іў, святы, заступнік Брэтані 1577: Крыстафана Алоры, італьянскі мастак 1696: Аўгуст III, вялікі князь літоўскі, рускі і жамойцкі, кароль Рэчы Паспалітай 1720: Марыя Тэрэза Аньезі, італьянскі кампазітар 1729: П'ер Мансіньі, французскі кампазітар, стваральнік камічнай оперы 1760: Клод Анры дэ Руўруа Сен-Сімон, французскі філосаф 1785: Тадэвуш Валянскі, польскi гісторык і археолаг, калекцыянер 1796: Леапольд Купельвізер, аўстрыйскі мастак 1813: Георг Бюхнер, нямецкі паэт і драматург 1859: Чайлд Хэсем, амерыканскі мастак 1865: Люцыян Жалігоўскі, генерал, дзяржаўны і ваенны дзеяч Сярэдняй Літвы і Польшчы. 1900: Ібрагім Гембіцкі, беларускі графік (пам. 1.1.1974) 1903: Андрэй Грэчка, Маршал Савецкага Саюза, міністр абароны СССР (1967—1976) 1912: Ян Павел I, Папа Рымскі 1919: Чжаа Цзыян, кітайскі палітычны дзеяч 1920: Мантгомеры Кліфт, амерыканскі акцёр 1927: Фрыдрых Хірцэбрух, нямецкі матэматык 1935: Меір Вільчэк, ізраільскі біяхімік 1936: Аляксандр Станюта, беларускі літаратуразнавец і крытык, пісьменнік (пам. 2011) 1937: Мікалай Чаргінец, беларускі пісьменнік і палітык

Памерлі thumb|right|100px|Фрэдэрык Шапен 535: Ян II, Папа Рымскі 1638: Гіліс Клас дэ Хондэкутэр, нідэрландскі мастак 1757: Рэнэ Антуан Рэамюр, французскі прыродазнавец 1836: Арэст Кіпрэнскі, расійскі мастак, графік і жывапісец, майстра партрэту 1837: Іаган Непамук Гумель, аўстрыйскі кампазітар 1849: Фрэдэрык Шапен, польскі кампазітар і піяніст 1887: Густаў Кірхгоф, нямецкі фізік 1962: Наталля Сяргееўна Ганчарова, руская мастачка 1969: Атакар Кубін, чэшскі мастак 1976: Радаслаў Астроўскі, беларускі грамадскі, палітычны дзеяч, настаўнік, дырэктар Віленскай беларускай гімназіі (1924-1936), прэзідэнт Беларускай Цэнтральнай Рады (1943) (нар. 6.11.1887) 1989: Марк Рыгоравіч Крэйн, украінскі матэматык 2011: Манфрэд Герлах, апошні старшыня Дзяржсавета ГДР

Святкуюць Дзень Рэспублікі Паўночная Асеція-Аланія. Кітай, Ганконг: Фестываль Чанг Юнг. Малаві: Дзень маці.

Іншае ААН: Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю галечы

К17