Ханта́йка () — рака ў Краснаярскім краі Расіі, у Таймырскім Далгана-Ненецкім раёне, правы прыток ракі Енісей.
Даўжыня ракі 174 км. Плошча вадазбору 30 700 км³. Сярэдні расход вады ў ніжнім цячэнні складае 591 (590) м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 18,653 км³/год. Рака бярэ пачатак з возера Малое Хантайскае. Працякае праз плато Путарана. Упадае ў Енісей за 606Река Хантайка // Государственный водный реестр РФ км ад яго вусця. Жыўленне ракі дажджавое і снегавое. Пачынае замярзаць у кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў чэрвені. На рацэ Хантайскае вадасховішча і Усць-Хантайская ГЭС. Асноўны прыток — Кулюмбэ (злева). У басейне Хантайкі 4317 азёр агульнай плошчай 1649 км².
Рака суднаходная на адлегласці 63 км (ад вусця да пасёлка Снежнагорск).
Літаратура
Спасылкі Река Хантайка // Государственный водный реестр РФ Иванов В. В. Хантака // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
Катэгорыя:Рэкі Краснаярскага края Катэгорыя:Прытокі Енісея