Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый (ЦРГКЛіТ) — праектная арганізацыя ў Мінску, якая спецыялізуецца на праектах рэстаўрацыі. Размешчана па адрасе Траецкая набярэжная, 6.
Цэнтр валодае вялікім дакументальным архівам праектнай дакументацыі па гісторыка-культурных каштоўнасцях Беларусі. Маецца ліцэнзія на ўсе віды праектных работ 1-га і 2-га ўзроўню адказнасці, на абследавальніцкія працы, фізіка-хімічныя і гісторыка-архіўныя пошукі.
У цэнтры працуюць спецыялісты мастацкай разьбы па камені, спецыялісты-мэбельшчыкі, рэстаўратары ікон і манументальнага жывапісу. Акрамя рэстаўрацыі ЦРГКЛіТ займаецца культавым дойлідствам, паркамі, сядзібнымі комплексамі, праектаваннем жылых і грамадскіх будынкаў.
Гісторыя 5 мая 1968 года створаны Навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні па рамонце і рэстаўрацыі помнікаў гісторыі, мастацтва, архітэктуры і археалогіі Міністэрства культуры БССР. 30 красавіка 1969 года перайменаваны ў Спецыяльныя навукова-рэстаўрацыйныя вытворчыя майстэрні Міністэрства культуры БССР. З 27 лістапада 1985 года Навукова-вытворчае аб’яднанне «Белрэстаўрацыя»Арэнднае прадпрыемства «Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут» (АП «БРПІ»), г. Мінск. Інфармацыя пра фонд. Створана майстэрня па рэстаўрацыі помнікаў садова-паркавага мастацтва і драўлянага дойлідства (кіраўнік А. Лакотка)Асновы кансервацыі і рэстаўрацыі: Вучэбна-метадычны комплекс / Аўт.-уклад. Г. У. Савіцкі. — Віцебск: Выдавецтва УА «ВДУ імя П. М. Машэрава», 2006. — 65 с.. 1 сакавіка 1988 адкрыты праектны інстытут «Белспецпраектрэстаўрацыя» ў сістэме аб’яднання «Белрэстаўрацыя». Архітэктурна-рэстаўрацыйныя аддзелы былых СНРГІМ былі пераўтвораныя ў Архітэктурна-канструктарскія майстэрні. Філіялы інстытута былі адкрытыя ў Гродне, Віцебску, Магілёве.
29 снежня 1989 года «Белрэстаўрацыя» перайменавана ў арэнднае прадпрыемства «Беларускі рэстаўрацыйна-праектны інстытут» (АП «БРПІ»). У 2002 годзе інстытут ператвораны ў таварыства з абмежаванай адказнасцю «Цэнтр па рэгенерацыі гісторыка-культурных ландшафтаў і тэрыторый» (ТАА «ЦРГКЛіТ»)ООО «ЦРИКЛиТ»: Реставрация. Реконструкция. Возрождение.
Праекты рэстаўрацыі касцёл (16 ст.) у в. Ішкалдзь Баранавіцкага раёна; касцёл (16 ст.) у в. Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна; драўляная званіца (18 ст.) у в. Шарашова Пружанскага раёна; маёнтак «Заполле» (пачатак 19 ст.) у г. Пінску; былы сядзібны дом у г. Пружаны; дом-музей А. В. Суворава ў г. Кобрыне; Дабравешчанская царква ў г. Віцебску; касцёл (17-19 стст.) у в. Удзела Глыбоцкага раёна; крэпасць (16 ст.) у Браслаўскім раёне; царква ў г.п. Ельск; «Паляўнічы домік» у в. Каранёўка Гомельскага раёна; Сядзібны дом у в. Ліпава Калінкавіцкага раёна; касцёл Св. Антонія (18 ст.) у в. Плябанаўцы Мастоўскага раёна; Стары замак у г. Гродна; памешчыцкая сядзіба ў в. Гарнастаевічах; бібліятэка імя Карскага ў г. Гродна; млын (19 ст.) у г.п. Жалудок; Кафедральны сабор у г. Мінску; брама Кальварыйскіх могілак у г. Мінску; былая ратуша ў г. Нясвіжы; драўляная царква 1893 г. у в. Куляшоўка (перавезена ў Бабруйск); Палац Пацёмкіна ў г. Крычаве; мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой»; мемарыял «Бітва пад Лясной»; палац графіні С.Патоцкай у в. Высокае Камянецкага раёна; палацавы ансамбль магнатаў Сапегаў у г.п. Ружаны Пружанскага раёна; комплекс палаца князя Паскевіча ў г. Гомелі; палац у в. Хальч Веткаўскага раёна; замак у г. Лідзе; замак у г.п. Любча Навагрудскага раёна; замак у г.п. Мір Карэліцкага раёна; палац магнатаў Валовічаў у г.п. Свяцку Гродзенскага раёна; замак у г. Навагрудку; замак князёў Радзівілаў у г. Нясвіжы; палац у в. Радзівілімонты Клецкага раёна; палацавы комплекс у г.п. Смілавічы Чэрвеньскага раёна; палац Булгака ў в. Жылічы Кіраўскага раёна; Георгіеўская царква ў г. Давыд-Гарадку Столінскага раёна; касцёл і калегіум езуітаў у г. Пінску; царква (1857) у г. Люшнева Баранавіцкага раёна; праваслаўная капліца ў в. Аркадыя Брэсцкага раёна; Праабражэнская царква ў в. Медна Брэсцкага раёна; Брацкая царква ў г. Брэсце; Сафійскі сабор у г. Полацку; комплекс Спаса-Ефрасіннеўскага манастыра ў г. Полацку; касцёл кляштара ў г. Талачыне; Езуіцкі калегіум у г. Полацку; Бернардзінскі касцёл і манастыр у г. Мазыры; сабор Святых Пятра і Паўла ў г. Гомелі; Каложская царква ў г. Гродна; Кальвінскі збор у г.п. Смаргонь; касцёл Св. Тэрэзы ў г. Шчучыне; манастыр базыльянак у г. Гродна; Спаса-Праабражэнская царква ў г. Заслаўі; Петрапаўлаўская царква ў г. Мінску; сінагога ў г. Быхаве; Камянецкая вежа ў г.п. Камянец; гарадзішча «Бярэсце» ў г. Брэсце; былая ратуша ў г. Віцебску; «Вяночны двор» з. в. Волева Дубровенскага раёна; в. Камаі Пастаўскага раёна; ратуша ў г. Чачэрску; дом-музей Э.Ажэшка ў г. Гродна; млын з в. Куклічы Свіслацкага раёна; Слуцкая брама ў г. Нясвіжы; дамы па вул. Герцэна ў г. Мінску; зона адпачынку Грушаўскага прадмесця ў г. Мінску; былыя гандлёвыя рады ў г. Магілёве; сядзібна-паркавы комплекс Мірскіх у в. Камянполле Мёрскага раёна; сядзібна-паркавы ансамбль у в. Борысаўшчына Хойніцкага раёна; помнік Герою Савецкага Саюза К. С. Заслонаву ў г. Орша; рэстаўрацыя ікон і інш.
Катэгорыя:Праектныя арганізацыі Мінска Катэгорыя:З’явіліся ў 1968 годзе Катэгорыя:1968 год у Мінску Катэгорыя:Траецкая набярэжная (Мінск)