Гурт «Няміга» — беларускі гурт, які ўтварыўся ў жніўні 2017 года. Калектыў склаўся з двух музыкаў і двух архітэктараў. Свой жанр характарызуе як акустык-фолк-рок.
У палітры інструментаў выкарыстоўвае як народныя (блокфлейта, джэмба), так і эстрадныя (гітара, сінтэзатар). Галоўны кірунак творчасці гурта — беларускамоўныя глыбокія тэксты і прыемная душэўная музыка, якая здольная крануць сэрца, несці людзям любоў і цяпло.
Паходжанне назвы Назву «Няміга» гурт узяў ад ракі ў Мінску, якая знікла (зараз працякае па трубах), але з ёй звязаны знакавыя падзеі айчыннай гісторыі. Нам здаецца, што гэта нейкая алегорыя нашай мовы і культуры, якую ў сваіх песнях мы стараемся адрадзіць.
Склад Ксенія Валенда — вакал, гітара Савелій Юрчанка — бас-гітара Раман Быстры — перкусія, ударныя
Дыскаграфія Год Назва Тып 2017Не забывай пра мянеСінгл 2017 Белая зямля Сінгл2018ХваліСінгл2018 Страла Сінгл2018Папараць-кветкаСінгл2019ШтормСінгл2019Рэжым «у самалеце»Сінгл2019Вецер у травеАльбом2021Ай, дачка!Альбом2021РостокСінгл2022ДзверыСінгл2022РамансСінгл2022Вяртайся дамоўСінгл2023РаноСінгл2023Маўчыць КрэваСінгл2023Спыталі ў мораСінгл Зноскі
Спасылкі Афіцыйная старонка гурта ў Instagram Афіцыйная старонка гурта ў Facebook Афіцыйная суполка гурта ў VK.COM Афіцыйны YouTube канал
Катэгорыя:Музычныя калектывы Беларусі Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2017 годзе