«Барымак» — прадпрыемства ў Барысаве. Размешчана па адрасе вуліца Заводская, 4.

Гісторыя Створана ў 1931 годзе на базе дражджавога завода як макаронна-мукамольны камбінат. У Вялікую Айчынную вайну разбурана, адноўлена ў 1944 годзе. З 1949 года — макаронная фабрыка імя У. І Леніна. У 1955, 1985 і 1991 гадах рэканструявана і расшырана. У 1971—1993 гадах — у складзе ВА «Барысаўмакаронпрам» (галаўное прадпрыемства), у 1993—1994 гадах — арэнднае прадпрыемства, з 1994 года — адкрытае акцыянернае таварыства «Барымак».

У чэрвені 2006 года ААТ «Барымак» рэарганізавана ў філіял УП «Барысаўскі камбінат хлебапрадуктаў» ААТ «Мінскаблхлебапрадукт».

Прадукцыя Вытворчая магутнасць — 13,21 тыс. т макаронных вырабаў у год. Выпускала каля 20 найменняў макаронных вырабаў якія рэалізаваліся ў Беларусі, Расіі, Латвіі, Літве (па стане на 2005 год).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прадпрыемствы Барысава Катэгорыя:З’явіліся ў 1931 годзе Катэгорыя:1931 год у Беларусі Катэгорыя:Заводская вуліца (Барысаў)