Радыё «Рэлакс» — прыватная беларускамоўная радыёстанцыя Мінска, заснаваная ў ліпені 2017 года.

Пасля паўгадовага адбору абвесткі радыё запісалі голасам акцёра , які мае званне заслужанага артыста Беларусі. 1 лютага 2018 года стварылі мабільныя дадаткі радыё «Рэлакс» для смартфонаў з аперацыйнымі сістэмамі «Андроід» і «iOS» (iPhone) .

Заснавальнік радыё: ТАА «Ваша тэлебачанне» (Мінск, Савецкі раён, вул. Усходняя, д. 131)..

Перадачы На 2018 год радыё «Рэлакс» мела 6 штодзённых перадач па-беларуску: «Вінтаж», «Надвор’е», «Настрой», «Сучаснасць», «Цытата» і Чытанні». Пагатоў у перадачах адсутнічалі вядоўцы.

Спасылкі Мабільныя дадаткі пад: Андроід, iOS

Катэгорыя:Радыёстанцыі на беларускай мове Катэгорыя:Радыёстанцыі Беларусі Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Беларускія інтэрнэт-СМІ Катэгорыя:З’явіліся ў 2017 годзе