Пахра́ () — рака ў Маскве, Маскоўскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Масква (басейн Волгі).
Даўжыня ракі 135 км. Плошча вадазбору 2580 км². Сярэдні расход вады за 36 км ад вусця складае 9,95 м³/с, аб’ём сцёку 0,314 км³/год. Выток ракі знаходзіцца ў Нара-Фамінскім раёне, за 3,8 км у напрамку на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Бекасава-1. Працякае па Маскоўска-Окскай раўніне, у ніжнім цячэнні — па Мяшчорскай нізіне. Рэчышча ў сярэднім і ніжнім цячэнні звілістае. Жыўленне ракі мяшанае. Замярзае ў лістападзе, вызваляецца ад лёду ў красавіку. На рацэ 6 плацін. Густата рачной сеткі ў басейне ракі 0,45 км/км². Сярод прытокаў Пахры: Сахна, Моча, Дзясна, Канапелка, Гваздзянка, Жданка і інш.
На рацэ знаходзяцца: горад Падольск, пасёлкі Шышкін Лес, Дубровіцы, сяло Красная Пахра і іншыя населеныя пункты.
Літаратура
Спасылкі Река Пахра // Государственный водный реестр РФ Михайлова Н. М. Пахра // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» Почему река Пахра называется Пахрой? // Официальный сайт Администрации поселения Михайлово-Ярцевское
Катэгорыя:Рэкі і каналы Масквы Катэгорыя:Рэкі Маскоўскай вобласці Катэгорыя:Басейн Масквы