Давыд Зыгмунт Пільхоўскі (, Гарадзенскі павет, Троцкае ваяводства, Вялікае Княства Літоўскае — , ) — асветнік, педагог, перакладчык. Доктар філасофіі (1766 г.) і кананічнага права (1778 г.).э
Біяграфія
3 1752 г. уступіў у ордэн езуітаў. У 1754—1757 гг. і 1761—1765 гг. вучыўся ў Віленскай акадэміі, там жа выкладаў граматыку і паэтыку. 3 1765 г. святар. У 1766—1772 гг. выкладаў у Віленскім езуіцкім «Калегіум нобіліум», перадаў яму сваю багатую бібліятэку. У 1772—1773 гг. сакратар польскага асістэнта ў Рыме. 3 1773 г. бібліятэкар «Калегіум нобіліум» у Вільні, кіраваў друкарняй. У 1778 г. атрымаў ступень доктара кананічнага права. У 1783—1787 гг. генеральны візітатар школ Адукацыйнай камісіі ў ВКЛ. У 1783—1793 гг. выкладчык польскай і лацінскай літаратур і старшыня Маральнага калегіума Галоўнай школы ВКЛ. У час працы Чатырохгадовага сойма 1788—1792 гг. выступіў у абарону правоў сялян. 3 1785 канонік, пасля кусташ інфлянцкі, з 1794 біскуп-суфраган віленскі. У час паўстання 1794 г. уваходзіў у склад Цэнтральнай дэпутацыі ВКЛ, дзе ўзначаліваў аддзел адукацыі. 3 1797 член Віленскай адукацыйнай камісіі. 3 1800 г. правадзейны член Таварыства сяброў навук у Варшаве. Незадоўга да смерці ўстанавіў вечную фундацыю ca свайго маёнтка ў Камаях i прыбытковага дома ў Вільні на падрыхтоўку 12 вучняў ca збяднелых шляхецкіх i мяшчанскіх сем’яў.
Творчасць Аўтар акалічнасных вершаў. У 1760 г. апублікаваў у мясцовай друкарні свой верш на ўшанаванне памяці нябожчыка графа А. Салагуба i прывітальную прамову да біскупа Ю. Залускага (апошнюю напісаў сумесна з К. Марушэвічам i М. Пачобутам-Адляніцкім).
У 1768 выдаў у Вільні пераклады на польскую мову твораў старажытна-рымскага гісторыка Гая Салюстыя Крыспа «Пра змову Катыліны» і «Югурцінская вайна», у 1771 г. — твораў Сенекі «Пра міласць жыцця», «Пра жыццё шчаслівае», «Пра жыццё мудрае», «Пра спакой душы» і інш., у 1775 г. — «Пра ласкавасць і гнеў», у 1781—1782 гг. — «Лісты да Люцылія» (т. 1—4, з каментарыямі). Свае сацыяльныя погляды выклаў у кнізе «Адказ на пытанне: няўжо ў мінулыя стагоддзі нячуласць да прыгонных настолькі авалодала сэрцамі палякаў, што нават вучоныя заразіліся ёю, або Дадатак да кнігі «Пра польскіх прыгонных» (Вільня, 1789).
Літаратура Januszkiewiczowa, W. Dawid Pilchowski jako profesor literatury w Szkole Gіуwnej W. Ks. Litewskogo // Ksiega pamiatkowa Ku uczczeniu 350 rocznicy zalozenia i 10 wsrzeszenia Uniwersytetu Wilenskiego. — Wilno, 1929.
Катэгорыя:Перакладчыкі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікага Княства Літоўскага Катэгорыя:Перакладчыкі Польшчы Катэгорыя:Перакладчыкі з лацінскай мовы Катэгорыя:Перакладчыкі на польскую мову Катэгорыя:Удзельнікі паўстання 1794 года Катэгорыя:Канонікі Віленскага кафедральнага капітула