Павел Уладзіміравіч Сцяцко́ (, в. Грабава, цяпер Зэльвенскі раён Гродзенскай вобласці — , Азёры, Гродзенскай вобласці) — беларускі мовазнавец і педагог. Доктар філалагічных навук (1980), прафесар, выдатнік адукацыі Рэспублікі БеларусьСіплівеня Ж. С. Павел Уладзіміравіч Сцяцко. Да 75-годдзя з дня нараджэння // Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы. Серыя 1. Гісторыя і археалогія. Філасофія. Паліталогія. 2005. № 1. С. 5—7.. Аўтар шматлікіх артыкулаў і кніг па дыялекталогіі і граматыцы на беларускай, рускай і польскай мовах.
Біяграфія Скончыў літаратурны факультэт (аддзяленне беларускай мовы і літаратуры) Гродзенскага педагагічнага інстытута. Пазней выкладчык, старэйшы выкладчык кафедры беларускай мовы і літаратуры.
21 снежня 1962 года абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму лексікі гаворак Зэльвенскага раёна. Выкладаў у Мінскім педагагічным інстытуце на кафедры беларускай мовы. З 10 ліпеня 1980 загадчык кафедры рускага, агульнага і славянскага мовазнаўства Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пазней зноў у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце, на кафедры польскай філалогіі, з ліпеня 1990 узначаліў кафедру беларускай культуры. Удзельнічаў у стварэнні першага ў Беларусі факультэта беларускай філалогіі і культуры, пазней узначаліў кафедру беларускага і тэарэтычнага мовазнаўства. Удасканальваў веды чэшскай і польскай мовы ў Карлавым універсітэце ў Празе (1983) і Варшаўскім універсітэце (1988).
З 2016 года на пенсіі.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць Сфера навуковых інтарэсаў — словаўтварэнне народна-дыялектнай і літаратурнай мовы, словаўтваральныя сувязі славянскіх моў, мова беларускіх мастацкіх твораў, лексікалогія, дыялекталогія, этымалогія, методыка выкладання беларускай мовы ў вышэйшых навучальных установах.
Рэдактар навуковага альманаха «Гродзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры», член рэдакцыйных калегіяў выданняў «Веснік Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта», часопіса Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Роднае слова», «Веснік Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта", «Białostocki Przegląd Kresowy», «Русский язык».
Уваходзіць у склад Камісіі па словаўтварэнні Міжнароднага камітэта славістаў, у склад Міжнароднага Камітэта беларусістаў. Узначальвае Гродзенскую філію Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Удзельнічаў у працы ІХ Міжнароднага з’езду славістаў, І Міжнароднага Кангрэса беларусістаў, у многіх міжнародных сымпозіюмах і канферэнцыях. Падрыхтаваў 15 кандыдатаў навук, з якіх А. Рогалеў абараніў доктарскую дысертацыю.
Мае больш за 600 апублікаваных прац, у тым ліку больш за 30 кніг і 6 брашураў (з іх 5 манаграфіяў, 5 слоўнікаў, 18 навучальных дапаможнікаў і падручнікаў для ВНУ і сярэдніх спецыяльных вучылішчаў).
Сваёй навуковай дзейнасцю зрабіў унесак у барацьбу з русіфікацыяй беларускай мовы90 год Паўлу Сцяцко — самаму вядомаму змагару з русіфікацыяй беларускай мовы // nashaniva.by 5 сакавіка 2020.
Выбраная бібліяграфія Асноўныя працы: Сінтаксіс сучаснай беларускай мовы. — Мінск, 1969. (разам з М. С. Яўневічам) Беларуская мова. — Мінск, 1970. (разам з М. Ц. Кавалёвай) Народная лексіка. — Мінск, 1970. Дыялектны слоўнік: З гаворак Зэльвеншчыны. — Мінск, 1970. Народная лексіка і словаўтварэнне. — Мінск, 1972. Беларускае народнае словаўтварэнне. — Мінск, 1977. Беларуская граматыка. Ч. 1. 1985. (раздзел «Словаўтварэнне» і частка «Марфалогіі») Праблемы лексічнага нармавання беларускай мовы. — Гродна, 1990. Праблемы нормы, культуры мовы. — Гродна, 1998. Руска-беларускі фізічны слоўнік. Гродна, 1999. (разам з А. М. Каладзінскім і Д. М. Карацінскай) Слоўнік рэгіянальнай лексікі Гродзеншчыны. — Гродна, 1999. Культура мовы. — Мінск, 2002.
Літаратура
Прафесар Павел Уладзіміравіч Сцяцко / І. І. Бубновіч, В. Л. Варановіч, Ж. С. Сіплівеня. — Гродна: ГрДУ, 2000. Грані роднага слова. Зборнік мовазнаўчых навуковых артыкулаў (да 80-годдзя прафесара П. У. Сцяцко). — Гродна: ГрДУ, 2010. Бубновіч І. Знакаміты даследчык і педагог: да юбілею Паўла Сцяцко // Роднае слова. 2010. № 2. С. 34―35. Крофта Г. 85-годдзе Паўла Сцяцко // Acta Albaruthenica. 2015. Tom 15. S. 236—239.
Спасылкі Павел Сцяцко. Біяграфія на ПрайдзіСвет
Катэгорыя:Мовазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Дыялектолагі Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Дактары філалагічных навук Катэгорыя:Нарадзіліся ў Зэльвенскім раёне Катэгорыя:Мовазнаўцы СССР Катэгорыя:Аўтары падручнікаў