Аляксей Вакуліч (нар. , ) — беларускі футбаліст, абаронца брэсцкага «Дынама» (у арэндзе з тульскага «Арсенала»).
Клубная кар’ера Выхаванец ДЮСШ горада Івацэвічы, у юнацкім узросце трапіў у структуру гродзенскага «Нёмана», дзе ў 2015 годзе пачаў выступаць за дубль. У студзені 2016 года малады паўабаронца перайшоў у «Мінск», дзе таксама стаў у асноўным выступаць за дубль. 23 мая 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць «Гарадзеі» (2:1), таксама згуляў за асноўную каманду «Мінска» ў адным матчы Кубка Беларусі. У сакавіку 2017 года гуляў у чвэрцьфінале Кубка Беларусі супраць БАТЭ, аднак пазней больш не прыцягваўся да асноўнай каманды «гараджан», выступаў выключна за дубль.
У лютым 2018 года праходзіў прагляд у «Смалявічах», але беспаспяхова і пачаў сезон 2018 у складзе «Энергетыка-БДУ». У жніўні 2018 года перабраўся ў «Баранавічы».
У снежні 2018 года папоўніў склад «Смалявічаў». Па выніках сезона 2019 дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу, у 2020 годзе заставаўся асноўным іграком смалявічцаў. У ліпені 2020 года пакінуў клуб.
У жніўні 2020 года папоўніў склад расійскага клуба «Велес», дзе чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену, у 2021 годзе стаў часцей заставацца на лаўцы запасных. У чэрвені 2021 года стала вядома, што расійскі клуб не будзе падаўжаць пагадненне з футбалістам, і неўзабаве той падпісаў двухгадовы кантракт з брэсцкім «Рухам». Гуляў пераважна ў стартавым складзе брэсцкай каманды. 7 кастрычніка 2021 года ў матчы супраць мінскага «Дынама» быў выдалены з поля на 30-й хвіліне за грубую гульню, у выніку «Рух» саступіў з лікам 1:3, а абаронца атрымаў дыскваліфікацыю на 6 матчаў (пазней скарочана да 4 матчаў) і больш не з’яўляўся на полі ў сезоне 2021.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», аднак у сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, падпісаў кантракт з мінскім «Дынама». Замацаваўся ў стартавым складзе дынамаўцаў, толькі восенню стаў часам заставацца на лаўцы запасных. У снежні 2022 года падоўжыў пагадненне са сталічным клубам.
У снежні 2023 года перайшоў у тульскі «Арсенал». У ліпені 2024 года на правах арэнды далучыўся да брэсцкага «Дынама».
Міжнародная кар’ера У лістападзе 2016 года выступаў за юніёрскую зборнай Беларусі (да 19 гадоў) у адборачным раўндзе чэмпіянату Еўропы.
Дасягненні Чэмпіён Беларусі: 2023
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубМатчыГалы 2015 дубль Нёман 12 0 2016 Д1 Мінск 1 0 2017 дубль Мінск 19 2 2018 (1) Д2 Энергетык-БДУ 12 0 2018 (2) Д2 Баранавічы 12 3 2019 Д2 Смалявічы 27 3 2020 (1) Д1 Смалявічы 13 3 2020/21 Д2 Велес 28 0 2021 (2) Д1 Рух 9 0 2022 Д1 Дынама 24 0 2023 Д1 Дынама 21 0 2023/24 (2) Д2 Арсенал 5 0
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Нёман Гродна Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Баранавічы Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Велес Масква Катэгорыя:Ігракі ФК Рух Брэст Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Арсенал Тула Катэгорыя:Ігракі ФК Дынама Брэст