Вы́цегра () — рака ў Валагодскай вобласці Расіі. Частка Волга-Балтыйскага воднага шляху (39 км ніжняга цячэння).
Даўжыня ракі 64 км. Плошча вадазбору 1670 км². Рака бярэ пачатак з былога возера Матквозера каля вёскі Верхні Рубеж. Упадае ў Анежскае возера. Марыінскім каналам злучаецца з ракой Коўжа (басейн Волгі). На рацэ шлюзы і вадасховішчы.
Прытокі Выцегры: Марыінскі канал, Таліца, Тагажма, Кудама (Катоўка), пратока з возера Кацечнае, ручаіРека ВЫТЕГРА // Государственный водный реестр РФ. У басейне ракі азёры Самінскае, Лужандвозера, Кацечнае, Віхквозера, Вялікае, Вялікае Карась-возера (204 возеры агульнай плошчай 32,7 км²).
На рацэ горад Выцегра.
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі Река ВЫТЕГРА // Государственный водный реестр РФ
Катэгорыя:Рэкі Валагодскай вобласці Катэгорыя:Басейн Анежскага возера