До́ўгае — возера ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, за 34 км на паўночны захад ад горада Гарадок, за 2,2 км на паўночны ўсход ад вёскі Восмата, у басейне ракі Чарнец.
Плошча паверхні 0,09 км². Даўжыня 0,8 км, найбольшая шырыня 0,17 км. Даўжыня берагавой лініі 1,8 км.
Размешчана сярод лесу. Схілы катлавіны вышынёй 7—10 м, на поўдні прымыкае балотны масіў. Возера акружана забалочанай поймай (шырыня 30—50 м), парослай хмызняком. На поўдні выцякае рака Чарнец.
Літаратура
Спасылкі Агульная характарыстыка азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» Морфаметрычныя параметры азёр Віцебскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь»
Катэгорыя:Азёры Віцебскай вобласці Катэгорыя:Азёры Гарадоцкага раёна