Хало́дная вайна́ — словазлучэнне, якое выкарыстоўваецца для абазначэння міждзяржаўнага канфлікту, пры якім бакі не прыбягаюць да ваенных дзеянняў. У палітыцы Халодная вайна — тэрмін, што азначае геапалітычнае, дыпламатычнае і эканамічнае супрацьстаянне паміж СССР і ЗША пасля Другой сусветнай вайны. Другая халодная вайна — новы віток міжнароднага супрацьстаяння, які пачаўся ў 2014 годзе. У мастацтве «Халодная вайна» — драматычны фільм 2018 года, зняты польскім кінарэжысёрам Паўлам Паўлікоўскім. «Халодная вайна» — 196-я cерыя мультсерыяла «Смяшарыкі», прысвечаная барацьбе з зімой.