Філіп Беатрыкс Сакі (, 4 красавіка 1791, Масква — 16 красавіка 1850, Вустэр, Масачусетс, ЗША) — святар, педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі і Джорджтаўскага ўніверсітэта (ЗША).

Сын француза і італьянкі, народжаны ў Маскве, уступіў у Таварыства Ісуса 11 жніўня 1807 г. Потым два гады праходзіў выпрабаванні ў навіцыяце ў ДынабургуBibliografia Critica delle antiche reciproche Corrispondenze, politiche, ecclesiastiche, etc., dell’Italia, colla Russia, colla Polonia ed altre parti settentrionali. — Firenze, 1834. — p. 215.. Вывучаў рыторыку ў Аршанскім езуіцкім калегіуме (1809—1811), філасофію (1811—1813) і французскую мову (1813—1814) у Полацкім езуіцкім калегіуме (акадэміі). Выкладаў граматыку ў калегіуме ў Пецярбургу (1814—1815). Прафесар паэтыкі і мовы, этыкі ў Полацкай езуіцкай акадэміі (1815—1817), прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Віцебскім езуіцкім калегіуме (1817—1818). У 1818—1820 гг. вывучаў тэалогію ў АкадэмііCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .

Пасля выгнання езуітаў (1820) з Расійскай імперыі спачатку з’ехаў у Італію, а потым у 1821 г. у Злучаныя Штаты Амерыкі. Скончыў курс тэалогіі ў Джорджтаўнскім універсітэце (1821—1823)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.. Дзякуючы рэкамендацыйным лістам біскупа Балонні і Тадэвуша Бжазоўскага, першага генерала адноўленнага ў 1814 г. Таварыства Ісуса, стаў выкладаць у гэтай езуіцкай навучальнай установеPeter Force, The national calendar and Annals of the United States, 1823. — P. 271. Прафесар лаціны і грэчаскай мовы у Джорджтаўнскім універсітэце. Дарадца правінцыяла (1834—1840), суперыёр у Пэрадайз (Пенсільванія), місіянер у штатах Пенсільванія і Мэрыленд, прафесар моў у каледжы Святога Крыжа () у Вустэры.

Катэгорыя:Выпускнікі Аршанскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выпускнікі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі Катэгорыя:Выкладчыкі Віцебскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Езуіты Беларусі