І́гар Васі́льевіч Ляшэ́нка (нар. , г. Ачамчыра, , Грузінская ССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч. Намеснік Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (2018—2020). Генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» (з 2021).
Біяграфія Нарадзіўся 5 лістапада 1974 года ў г. Ачамчыра Абхазскай АССР Грузінскай ССР.
У 1996 годзе скончыў эканамічны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Са студзеня 1997 года працаваў на Гомельскім хімічным заводзе. Займаў пасаду інжынера аддзела маркетынгу, затым начальніка планава-эканамічнага аддзела. У 2006 годзе ўзначаліў хімзавод.
10 верасня 2013 года быў прызначаны першым намеснікам старшыні, а 28 ліпеня 2014 года — старшынёй канцэрна «Белнафтахім».
18 жніўня 2018 года прызначаны Намеснікам Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь. 3 сакавіка 2020 года вызвалены з пасады ў сувязі з пераходам на іншую работу.
З мая 2020 года Ляшэнка кіраваў прадстаўніцтвам «Гомельтранснафта Дружба» ў Мінску.
26 студзеня 2021 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот».
У красавіку 2024 года быў выбраны дэлегатам на Усебеларускі народны сход 7-га склікання ад мясцовых Саветаў дэпутатаў.
Санкцыі ЗША 9 жніўня 2021 года Ляшэнка як дырэктар ААТ «Гродна Азот», прадпрыемства канцэрна «Белнафтахім», якое належыць або кантралюецца Аляксандрам Лукашэнкам, быў уключаны ў санкцыйны спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША.
Крыніцы
Спасылкі Старонка на сайце Савета Міністраў Беларусі .
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта Катэгорыя:Беларускія асобы ў спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША Катэгорыя:Дэлегаты Усебеларускага народнага сходу 7-га склікання