Уладзі́мір Яўге́навіч Ку́хараў (нар. , в. Ціманава, , Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта з 3 верасня 2020 года.
Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь (18 жніўня 2018 года — 3 верасня 2020 года), Намеснік старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю (2016—2018), Першы намеснік старшыні Мінскага гарвыканкама (2012—2016), кіраўнік адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска (2009—2012).
Біяграфія Нарадзіўся ў 1972 годзе ў вёсцы Ціманава Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. У 1993 годзе скончыў Магілёўскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова. Пяць гадоў (1993—1999) працаваў дырэктарам Барысавіцкай няпоўнай сярэдняй школы Клімавіцкага раёна, пазней гэтак жа быў дырэктарам сярэдняй школы № 3 Клімавічаў. У 1999 годзе паступіў у Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, а пачынаючы з гэтага ж года і сканчваючы 2009 годам займаў розныя пасады ў структурах Камітэта дзяржаўнага кантролю. У 2012 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Беларусі. З 2009 года займаў пасаду кіраўніка адміністрацыі Цэнтральнага раёна Мінска. Пазней, у 2012 годзе, быў павышаны на пасаду Першага намесніка старшыні Мінскага гарвыканкама. З 2016 па 2018 гады займаў пасаду намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю.
У суботу, 18 жніўня 2018 года, па рашэнню Аляксандра Лукашэнкі Уладзімір Кухараў быў прызначаны на пасаду намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Сяргея Румаса. Як сказаў сам Прэзідэнт: «Кухараў будзе курыраваць пытанні ЖКГ, транспарту, а таксама пытанні будаўніцтва».
3 верасня 2020 года Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка прызначыў Кухарава старшынёй Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта. Былы старшыня Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, Анатоль Сівак, быў прызначаны на пасаду намесніка Прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.
Узнагароды Медаль «За працоўныя заслугі» (2022)Указ Президента Республики Беларусь от 31 марта 2022 г. № 132 «Аб узнагароджанні» // Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь; Ордэн Айчыны III ступені (2025).
Гл. таксама
Савет Міністраў Сяргея Румаса
Спасылкі Профіль Уладзіміра Кухарава на сайце government.by
Катэгорыя:Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова Катэгорыя:Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Намеснікі старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Катэгорыя:Кіраўнікі адміністрацый раёнаў Мінска Катэгорыя:Старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта