Леанід Ціханавіч Ерын (, Орша, Віцебская вобласць) — беларускі ваенны і дзяржаўны дзеяч, старшыня КДБ РБ (2000—2004). Генерал-лейтэнант.

Біяграфія Нарадзіўся 17 лістапада 1951 года ў горадзе Орша Віцебскай вобласці.

У 1973 годзе скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту.

У 1975—1986 гадах працаваў на розных пасадах ва УКДБ па Віцебскай вобласці.

У 1981 годзе скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.

У 1982—1985 гг. праходзіў воінскую службу ў Афганістане.

У 1986—1989 гг. працаваў у цэнтральным апараце КДБ БССР.

У 1989—1995 гг. працаваў у Цэнтральным апараце КДБ СССР, узначальваў Упраўленне ФСБ РФ па Маскве і Маскоўскай вобласці.

20 кастрычніка 1995 года прызначаны намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ № 435.

20 снежня 1995 года прызначаны першым намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і вызвалены ад пасады намесніка старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ № 511.

25 верасня 2000 года прызначаны начальнікам Службы бяспекі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

27 лістапада 2000 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь (замест Уладзіміра Мацкевіча) і вызвалены ад пасады начальніка Службы бяспекі прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (вакансію 4 снежня 2000 г. заняў Генадзь Нявыглас)Указ № 626.

21 верасня 2001 года Савет міністраў Рэспублікі Беларусь склаў паўнамоцтвы перад новаабраным прэзідэнтам.

25 верасня 2001 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі БеларусьУказ № 544.

18 лістапада 2004 года вызвалены ад пасады старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і залічаны ў распараджэнне Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь.

Пераехаў у Маскву. На дадзены момант з’яўляецца дараднікам кіраўніка Расійскіх чыгунак.

Узнагароды медаль «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войск з Афганістана» (1999).

Сям’я Жанаты, мае сына.

Літаратура В. Н. Надтачаев. Военная контрразведка Беларуси: Судьбы, трагедии, победы. — Мн.: «Кавалер», 2008, ISBN 978-985-6053-36-1

Спасылкі Старонка на праекце «Хто ёсць хто ў РБ»

Катэгорыя:Старшыні Камітэта дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь Катэгорыя:Палітыкі Беларусі Катэгорыя:Генерал-лейтэнанты (Беларусь)