Гістарычны факультэт БДПУ імя М. Танка — структурнае падраздзяленне БДПУ імя М. Танка.
Гісторыя Пастановай Цэнтральнага народнага камісарыята па асвеце № 4134 ад 30 снежня 1918 года педагагічнаму савету прадпісана пачаць пераўтварэнне Мінскага настаўніцкага інстытута ў вышэйшую навучальную ўстанову. На базе інстытута створаны сацыяльна-гістарычны факультэт. У верасні 1919 года сацыяльна-гістарычны факультэт рэарганізаваны ў літаратурна-гістарычнае аддзяленне.
У 1934 годзе на падставе пастаноў ЦК ВКП(б) і СНК СССР «Аб выкладанні грамадскай гісторыі ў школах СССР» ў 1934 была праведзена рэарганізацыя сацыяльна-эканамічнага факультэта. На аснове геаграфічнага і эканамічнага аддзяленняў быў створаны геаграфічны факультэт, а на базе гістарычнага аддзялення — самастойны гістарычны факультэт.
24 чэрвеня 1941 — праца ў інстытуце спынілася.
2 верасня 1944 г. — гістарычны факультэт як складовая частка МДПІ імя А. М. Горкага аднавіў сваю працу. На гістарычным факультэце створаны кафедра гісторыі СССР і кафедра ўсеагульнай гісторыі.
У маі 1945 года загадчык кафедры ўсеагульнай гісторыі, прафесар У. М. Перцаў у складзе дэлегацыі БССР падпісаў на міжнароднай канферэнцыі ў Сан-Францыска дакумент пра стварэнне ААН.
У лістападзе 1948 года адноўлена аспірантура, на якой у 1948—1965 гады падрыхтавана больш за 25 гісторыкаў. Большасць з іх (А. Ц. Караткевіч, Г. М. Каванцава, М. Д. Каўшараў, В. М. Фамін, А. М. Мацко і іншыя) абаранілі кандыдацкія, а затым доктарскія дысертацыі.
1 верасня 1956 года створаны гісторыка-геаграфічны факультэт з кафедрамі ўсеагульнай гісторыі, гісторыі СССР, геаграфіі і прыродазнаўства. У лютым 1971 года — гісторыка-геаграфічны факультэт рэарганізаваны на два — гістарычны і прыродазнаўства.
У 1994 заснаваны спецыялізаваны Савет універсітэта па абароне дысертацый (гістарычныя навукі).
Былая структура
Дэканы А. А. Лізурчык (1940-?) Н. Г. Матусевіч (1944-?) Сацыяльна-гістарычны (1956—1971) М. Д. Каўшараў (1961—1974) Гісторыка-геаграфічны (1956—1971) Ф. П. Шмыгаў (1957—1974) Гістарычны (1971 — наш час) А. А. Васілеўскі (1974—1986) Л. А. Шульга (1986—1991) У. В. Тугай (1991—2004) М. М. Забаўскі (2004—2015) А. В. Касовіч (2015—2019) В. П. Скок (2019—2022) С. П. Шупляк (з 2022)
Кафедра ўсеагульнай гісторыі (1931—2004) Да 1934 кафедра гісторыі Захаду. Загадчыкі кафедры У. М. Перцаў (1931—1932; 1934—1941; 1944—1946) Г. М. Ліўшыц (1946—1950) А. І. Казлоў (1950—1972) В. У. Чапко (1972—1978) Р. А. Чыкалаў (1978—1993) Г. А. Космач (1993—2004)
Кафедра славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі (1931—2015) Да 1944 — кафедра гісторыі народаў СССР і Расіі. Да 1991 — Кафедра гісторыі СССР. Загадчыкі кафедры А. І. Воранава (1944—1948) І. С. Краўчанка (1948—1952) А. В. Палонскі (1952—1972) В. М. Фамін (1972—1984; 1985—1997) А. М. Люты (1984—1985) А. П. Жытко (1997—2015)
Кафедра эканомікі (1931—2015) Да 1944 — кафедра палітычнай эканоміі, а пазней кафедра эканамічнай тэорыі і эканамічнага выхавання. Загадчыкі кафедры П. В. Пінчук А. Я. Кубліцкі В. М. Лушчыцкі В. Г. Родзін Ф. В. Баравік (1961—1969) І. К. Караленка (1969—1973) С. Я. Янчанка (1973—1979) Серада В. С. (1979—1997) І. С. Святліцкі (1997-?) А. А. Дічкоўскі (?-2000) Л. М. Давыдзенка (2000—2015)
Кафедра гісторыі КПСС (?—1992) Далучана да кафедры гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін.
Кафедра паліталогіі і права (?-2015)
Кафедра філасофіі (1962—2015) У 1980-я гг. кафедра зрабіла істотны ўклад у аказанні дапамогі Кубе ў падрыхтоўцы навукова-выкладчыцкіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі. Загадчыкі кафедры А. В. Бадакоў (1962—1973) А. С. Цярнавы (1973—2002) В. В. Бушчык (2002—2009) І. Ю. Нікіціна (2010—2015)
Кафедра гісторыі Беларусі і методыкі выкладання гісторыі і грамадска-палітычных дысцыплін (1971—1992) Да 1991 года кафедра гісторыі БССР. Да 1992 — кафедра гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі. Загадчыкі кафедры Н. В. Каменская (1971—1974) М. Д. Каўшараў (1974—1978) В. У. Чапко (1978—1984) А. М. Люты (1985—1992)
Кафедра гісторыі Беларусі (1992—2015) Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі. Загадчык кафедр А. М. Люты (1992—2015)
Кафедра дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі (1992—2015) Створана шляхам падзелу кафедры гісторыі БССР і методыкі выкладання гісторыі. Загадчыкі кафедры І. І. Багдановіч (1992—2007) М. М. Забаўскі (2008—2009) А. А. Корзюк (2009—2015)
Кафедра гісторыі старажытных цывілізацый і сярэднявечча (2004—2015) Адкрыта ў выніку рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі. Загадчыкі кафедры У. В. Тугай (2005—2015)
Кафедра новай і найноўшай гісторыі (2004—2015) Адкрыта пасля рэарганізацыі кафедра ўсеагульнай гісторыі. Г. А. Космач (2004—2015)
Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі (з 2015) Створана зліццём кафедраў гісторыі старажытных цывілізацый, новай і найноўшай гісторыі, дапаможных гістарычных дысцыплін і методыкі выкладання гісторыі. Загадчыкі кафедры А. А. Корзюк (2015—2022) І. Р. Чыкалава (2022) В. А. Ёцюс (з 2022)
Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў (з 2015) Створана шляхам зліцця кафедраў гісторыі Беларусі і славянскай гісторыі і метадалогіі гістарычнай навукі. Загадчыкі кафедры А. Ф. Вялікі (2015-2019) С. А. Талмачова (з 2019)
Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін (з 2015) Створана шляхам зліцця кафедраў эканомікі, паліталогіі і права, філасофіі Загадчыкі кафедры І. Ю. Нікіціна (2015) С. В. Зенчанка (2015—2024) А. В. Ефімовіч (2024—2025) А. А. Сарокін (2025—2026) А. Г. Каваленя (з 2026)
Сучаснасць
Кірункі навучання 6-05-0113-01 Гістарычная адукацыя, з прафілізацыямі: Грамадазнаўчыя дысцыпліны Сусветная мастацкая культура Экскурсійна-краязнаўчая работа
Структура Станам на верасень 2026 года, у складзе факультэта 3 кафедры: Кафедра Загадчык Кафедра ўсеагульнай гісторыі і методыкі выкладання гісторыі Кандыдат гістарычных навук, дацэнт Віталій Альгімантавіч Ёцюс Кафедра гісторыі Беларусі і славянскіх народаў Доктар гістарычных навук, дацэнт Святлана Аляксандраўна Талмачова Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін Кандыдат культуралогіі, дацэнт Алена Георгіеўна Каваленя
На факультэце таксама дзейнічаюць Цэнтр іраназнаўства і вывучэння персідскай мовы Пяць студэнцкіх навукова-даследчых лабараторый;
Кіраўніцтва факультэта Дэкан: Сяргей Пятровіч Шупляк, кандыдат гістарычных навук, дацэнт Намеснік дэкана па вучэбнай рабоце: Надзея Аляксандраўна Куімава, кандыдат гістарычных навук Намеснік дэкана па навуковай рабоце: Наталля Уладзіміраўна Пашкевіч, выкладчык Намеснік дэкана па ідэалагічнай і выхаваўчай рабоце: Ларыса Леанідаўна Савіч
Вядомыя выкладчыкі Іна Леанідаўна Калечыц Зарына Ібрагімаўна Канапацкая Ігар Васільевіч Карпенка Алена Мікалаеўна Космач Генадзь Аркадзевіч Космач Ірына Рамуальдаўна Чыкалава Рамуальд Аляксандравіч Чыкалаў
Вядомыя выпускнікі Анатоль Паўлавіч Жытко Мікалай Міхайлавіч Забаўскі Юрый Апанасавіч Заяц Аляксандр Валер’евіч Касовіч Кузьма Іванавіч Козак Ігар Вячаслававіч Мельнікаў Людміла Канстанцінаўна Сухнат Ірына Рамуальдаўна Чыкалава
Крыніцы
Спасылкі Афіцыйны сайт гістарычнага факультэта БДПУ імя М. Танка.
БДПУ імя М. Танка Катэгорыя:1918 год у Мінску Катэгорыя:Гістарычны факультэт БДПУ імя Максіма Танка Катэгорыя:Факультэты БДПУ імя М. Танка