Сяргей Русецкі (нар. , ) — беларускі футбаліст (паўабаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе галоўным трэнерам жаночай футбольнай каманды «Зорка-БДУ».
Клубная кар’ера Выхаванец клуба «Зорка-БДУ», за які ў 2006—2007 гадах выступаў у Першай лізе.
У лютым 2008 года разам з шэрагам іншых беларускіх ігракоў перайшоў у чэшскі клуб «Мост». З цягам часу стаў адным з асноўных футбалістаў каманды. У пачатку 2012 года з-за траўмы вярнуўся ў «Зорку-БДУ», за якую гуляў у Другой лізе. Другую палове сезона 2012 правёў у другім дывізіёне Швецыі ў клубе «Брагэ».
У пачатку 2013 года зноў стаў іграком «Зоркі-БДУ», аднак неўзабаве быў арандаваны клубам Вышэйшай лігі «Мінск». У складзе «Мінска» правёў толькі адзін матч і ўлетку пакінуў каманду з-за траўмы, да канца сезона больш не з’яўляўся на полі. У сезоне 2014 стаў выступаць за «Зорку-БДУ» ў Першай лізе, дзе стаў адным з лідараў каманды. У жніўні 2014 года разам з таварышам па «Зорцы» Аляксеем Хадневічам на правах арэнды далучыўся да магілёўскага «Дняпра», аднак не здолеў замацавацца ў аснове, а каманда па выніках сезона выбыла ў Першую лігу.
З 2015 года зноў стаў гуляць за «Зорку-БДУ». Большую частку сезона 2016 прапусціў з-за траўмы. У сакавіку 2018 года перайшоў ва ўзбекскі клуб «Бухара», аднак ужо ў чэрвені таго ж года пакінуў яго.
У ліпені 2018 года вярнуўся ў Беларусь, папоўніўшы склад «Смалявічаў». Спачатку звычайна выхадзіў на замену, пазней стаў з’яўляцца ў стартавым складзе.
У студзені 2019 года перайшоў у мінскі НФК. Пакінуў каманду ў жніўні 2019 года.
Міжнародная кар’ера У студзені 2009 года выступаў за малодшую моладзевую зборную Беларусі (да 20 гадоў) на турніры ў Досе, дзе ў трох матчах забіў тры галы. 25 сакавіка 2011 года згуляў за моладзевую зборную Беларусі ў таварыскім матчы супраць Чэхіі (0:2).
У кастрычніку 2011 года быў запрошаны ў алімпійскую зборную Беларусі, у стартавым складзе якой выйшаў у матчы супраць другой зборнай Расіі (2:3), аднак быў заменены ўжо ў першым тайме.
Трэнерская кар’ера У лютым 2020 года быў прызначаны галоўным трэнерам жаночай каманды «Зорка-БДУ».
У лістападзе 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі A.
Статыстыка выступленняў СезонДывізіёнКлубКраінаМатчыГалы 2006 Д2 Зорка-БДУ 6 0 2007 Д2 Зорка-БДУ 24 2 2008/09 Д2 Банік 6 0 2009/10 Д2 Банік 12 0 2010/11 Д2 Банік 21 0 2011/12 (1) Д2 Банік 10 2 2012 (1) Д3 Зорка-БДУ 12 7 2012 (2) Д2 Брагэ 10 2 2013 (1) Д1 Мінск 1 0 2013 (2) Д3 Зорка-БДУ 0 0 2014 (1) Д2 Зорка-БДУ 13 7 2014 (2) Д1 Дняпро 6 0 2015 Д2 Зорка-БДУ 25 6 2016 Д2 Зорка-БДУ 8 3 2017 Д2 Энергетык-БДУ 26 8 2018 (1) Д1 Бухара 10 1 2018 (2) Д1 Смалявічы 14 0 2019 (1) Д2 НФК 8 0
Крыніцы
Катэгорыя:Футбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі ФК Энергетык-БДУ Катэгорыя:Ігракі ФК Банік Мост Катэгорыя:Ігракі ФК Хомутаў Катэгорыя:Ігракі ФК Брагэ Катэгорыя:Ігракі ФК Мінск Катэгорыя:Ігракі ФК Дняпро Магілёў Катэгорыя:Ігракі ФК Бухара Катэгорыя:Ігракі ФК Смалявічы Катэгорыя:Ігракі ФК Крумкачы Мінск Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Трэнеры ЖФК Зорка-БДУ