Жан Плакен (, , ; 4 красавіка 1766, Пуансе, Францыя — 7 лютага 1822, Сент-Ан-д’Арэ, Францыя) — святар, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.
Нарадзіўся 4 красавіка 1766 г. у Пуансэ, што на мяжы Брэтані і Анжу. Далучыўся да Таварыства айцоў Святога Сэрца (Société des pères du Sacré-Coeur), арганізацыі, што імкнулася запоўніць духоўны вакуум у грамадстве, які ўтварыўся пасля скасавання папам Кліментам XIV Таварыства Ісуса. Як і шэраг яго аднадумцаў, напрыклад, Жан Разавен і Жак Журдан, вырашыў пераехаць у Расійскую імперыю і далучыцца да езуітаўPACCANARYŚCI. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Будучы ўжо ксяндзом, уступіў у Таварыства Ісуса 6 чэрвеня 1805 г. у Дынабургу. У 1805—1815 гг. — выхавацель і прафесар граматыкі ў езуіцкім канвікце ў Санкт-Пецярбургу. Пасля вяртання ў Полацк у 1816—1818 гг. займаў пасаду прафесара французскай літаратуры ў Полацкай езуіцкай акадэміі. У 1818—1820 гг. — віцэ-рэгент канвікта і прафесар французскай мовы ў МагілёвеCatalogs SJ 1774—1829. Russiae. .
Пасля выгнанне езуітаў з Расійскай імперыі (1820) вярнуўся ў Францыю, дзе і памёр 7 лютага 1822 г. у Сент-Ан-д’АрэPLOQUIN, Jan. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..
Літаратура Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Giżycki, J.M. Materyały do dziejów Akademii Połockiej i szkół odniej zależnych / J.M. Giżycki. — Kraków : Druk. W. Anczyca i spółki, 1905. — 288 s.
Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкай езуіцкай акадэміі