Аргенты́т, сярэбраны бляск, сярэ́браны блішча́к — мінерал класа сульфідаў, паліморфная высокатэмпературная (вышэй за 179 °САргентит // Каталог минералов. Ru) мадыфікацыя сульфіда серабра AgS. Прымешкі медзі, свінцу, жалеза і інш. Упершыню апісаны ў 1855 годзе.
Крышталізуецца ў кубічнай сінгоніі. Утварае агрэгаты, плёнкі, пражылкі, украпанні. Колер ад свінцова-шэрага да чорнага. Цвёрдасць 2—2,5 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,2—7,4 г/см³. Змяшчае 87,06 % серабра і 12,94 % серыArgentite Mineral Data // Mineralogy Database. Раствараецца ў азотнай кіслаце з выдзяленнем серы.
Паходжанне і радовішчы Даволі рэдкі ў прыродзе мінерал. Сустракаецца ў гідратэрмальных жылах радовішчаў сярэбраных рудаў у Рудных гарах (Германія, Чэхія), у Нарвегіі, ЗША (Невада), Мексіцы, Перу.
Зноскі
Літаратура
Малая советская энциклопедия / Гл. ред. Б. А. Введенский — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1958. — 250 000 экз. — Т. 1. — С. 498. Серебряный блеск // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 2: М—Я / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 246. Аргентит, аргирит// Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — 25 000 экз. — С. 46.
Спасылкі Аргентит // Каталог минералов. Ru Argentite Mineral Data // Mineralogy Database Argentite // Mindat.org. Hudson Institute of Mineralogy Акантит // Кристаллов.net Аргентит // Геологический словарь: в 2-х томах. / Под редакцией К. Н. Паффенгольца и др. — М.: Недра, 1978.
Катэгорыя:Сульфіды (мінералы) Катэгорыя:Мінералы серабра