Грабянё́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Лельчыцкага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — вёска Грабяні.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Лельчыцкага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Лельчыцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Лельчыцкім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў Мазырскім раёне. 30 верасня 2009 года скасавана вёска ВоранаўРешение Лельчицкого районного Совета депутатов от 30 сентября 2009 г. № 22-9 Об упразднении сельских населенных пунктов на территории Лельчицкого района. 12 лістапада 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Стадоліцкага сельсаветаРешение Гомельского областного Совета депутатов от 12 ноября 2013 г. № 283 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Лельчицкого района Гомельской области .
Склад На момант скасавання сельсавет налічваў 9 населеных пунктаў: Вёска Альховая Вёска Вусаў Вёска Вязавая Вёска Грабяні Вёска Жмурнае Вёска Запясочнае Вёска Кавыжаў Вёска Лохніца Вёска Мяхач
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 528 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 97,3 % — беларусы, 1,3 % — украінцы.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Лельчыцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Мазырскага раёна