thumb|Геймпад DualShock 3 Геймпад () — тып прылады ўводу, якую трымаюць абедзвюма рукамі, дзе пальцы выкарыстоўваюцца для забеспячэння ўводу. Стандартны галоўны гульнявы кантролер для гульнявых прыставак.
Элементы кіравання D-pad () — кнопка ў выглядзе крыжавіны або круга, аб'ядноўвае ў сабе чатыры ці восем кірункаў. Прызначана для кіравання рухам ці, у сучасных геймпадах, таксама для дадатковых опцый (выбар адказу ў дыялогу, змена рыштунку і г.д.). Кнопкі дзеяння () — даюць магчымасць узаемадзейнічаць з аб'ектамі гульнявога свету. Узяць, кінуць, зачапіцца, стрэліць і г.д. Спускавыя куркі або трыгеры () — кнопкі, якія размяшчаюцца пад указальнымі пальцамі. Часта адказваюць за стральбу. На геймпадах з'явіліся пры павелічэнні складанасці гульняў, каб аддзяліць функцыю стральбы ад агульных дзеянняў. Аналагавы сцік () — частка на базе кантролера тыпу джойсцік. Галоўная функцыя — арыентаванне ў трохмернай прасторы. Часта геймпады маюць два сціка, дзе адзін адказвае за перасоўванне персанажа, а другі за агляд гульнявога свету. Службовыя кнопкі (Start, Select, Mode, Back) — кнопкі, якія забяспечваюць кантроль за самім гульнявым працэсам (паўза падчас гульні, выклік меню опцый гульні, змена рэжыму працы геймпада). Сэнсарная панэль / экран — некаторыя сучасныя геймпады абсталяваны такімі прыладамі вядзення, якія дазваляюць здзяйсняць дакладныя маніпуляцыі ў гульні і па-за яе, напрыклад з тачпадам ноўтбукаў. Так, DualShock 4 мае сэнсарную панэль, а геймпад Wii U — сэнсарны экран.
Зваротная сувязь У шматлікіх геймпадах прадугледжана магчымасць адказу на дзеянні гульца або актыўныя падзеі гульні (ранення, выбухі) у выглядзе тактыльнай зваротнай сувязі (): вібрацыі, адхіленні.
Катэгорыя:Прылады ўводу