thumb|Садовая глеба, пакрытая арганічнай мульчай Му́льча ( «мяккі») — штучны слой якога-небудзь ахоўнага матэрыялу на паверхні глебы, пакладзены для захавання вільгаці, рэгулявання тэмпературы, паляпшэння ўрадлівасці, скарачэння росту пустазелля, знешняй прывабнасці насаджэнняў. У якасці мульчы выкарыстоўваюць кампосты, тарфяную крошку, перагной, адкіды, адходы дрэваапрацоўкі (апілкі, папера і інш.), іржышча збожжавых, лісце, салому, палімерныя матэрыялы і інш.
Гісторыя Мульчыраванне паверхні глебы вакол культурных раслін ужывалася ўжо ў старажытнасці ў рэгіёнах, схільных да засухі або выветрывання гумусу пасля ўзворвання. Выпадкі пакрыцця глебы друзам вядомы ў гістарычнай практыцы земляробаў пустыні Негеў у Ізраілі, старажытнарымскага Міжземнамор’я, перуанскай Атакамы, паўночнага захаду Аргенціны, пустыні Арызона, Канарскіх астравоў, цэнтральнага Кітая, Новай Зеландыі, вострава Рапануі і г. д.The Nature, History, and Distribution of Lithic Mulch AgriculturePrehistoric Horticultural Practices on Easter Island: Lithic Mulched Gardens and Field Systems У сярэдзіне XVII ст. у Англіі мульчой называлі гной, лісце або зямлю, якімі захілялі маладыя парсткі і хмызнякіOrigin and meaning of mulch by Online Etymology Dictionary. Мульчыраванне як важны аграрны прыём шырока распаўсюдзілася ў другой палове XX ст. разам з развіццём ланшафтнага садоўніцтва і пермакультуры.
Асаблівасці ўжывання Мульчыраванне як аграрны прыём праводзіцца для дасягнення наступных вынікаў: Рэгуляванне і аптымізацыя цеплавых уласцівасцяў глебыТЕПЛОВЫЕ СВОЙСТВА И ТЕПЛОВОЙ РЕЖИМ ПОЧВЫ Стварэнне бар’ера для выпарэння вільгаці з глебыEffects of different mulch types on soil moisture content in potted shrubs Кантраляванне эрозіі глебыMulch Абмежаванне вылугавання глебыHOW MULCHING IMPROVES SOIL Прыгнечанне росту пустазелляSix Tips for Effective Weed Control Адпужванне шкоднікаў і прыцягненне карыснай мікрафаўны Захаванне друзлай структуры глебы Паляпшэнне ўрадлівасці глебы праз дэградацыю ніжніх пластоў мульчыComposted Dairy Manure and Alfalfa Hay Mulch Affect Soil Ecology and Early Production of ‘Braeburn’ Apple on M.9 Rootstock Эстэтычны выгляд насаджэнняў
Для падвышэння эфектыўнасці мульчыраванне можа чарагавацца з іншымі прыёмамі. Напрыклад, для паляпшэння ўрадлівасці мульчу злучаюць з мінеральнымі ўгнаеннямі. Адным з важных вынікаў ужывання мульчы можа стаць істотнае скарачэнне працы па апрацоўцы глебы. Разам з гэтым, мульчыраванне патрабуе ўліку такіх фактараў, як уласцівасці матэрыялу мульчы, адлегласць ад ствала культурных раслін, таўшчыня і шырыня пластоў мульчы. У іншым выпадку мульчыраванне прыводзіць да скарачэння азоту ў глебе, парушэння паветраабмену, назапашвання ў глебе атрутных рэчываў, пагаршэння мікрабіялагічнага асяроддзя і загнівання частак раслін, выпадковага распаўсюджвання насення пустазелля і інш.
Гл. таксама Покрыўныя культуры
Літаратура
Спасылкі Здаровая глеба без «хіміі» дазволіць атрымаць высокі ўраджай Падсiлкуйце сад! Types and Uses of Mulch in the Landscape Mulches for the Home Vegetable Garden
Катэгорыя:Глебазнаўства Катэгорыя:Агратэхніка Катэгорыя:Арганічныя ўгнаенні