Stellar (Хангыль: 스텔라) — паўднёвакарэйскі музычны гёрл-гурт сфарміраваны ў 2011 годзе удзельнікам папулярнага гурта Shinhwa Эрыкам Мунам, на лэйбле The Entertainment Pascal. Гурт праіснаваў 7 гадоў і быў расфарміраваны ў лютым 2018 годаhttp://news.naver.com/main/read.nhn?mode=LSD&mid=sec&sid1=106&oid=111&aid=0000235425.
Пасля няўдалага дэбюта ў жніўні 2011 года гурт пакінулі адразу дзве ўдзельніцы, ў снежні 2012 года іх месца занялі Мінхі і Хёын. З абноўленым складам Stellar выпусцілі сінглы «UFO» (люты 2012-га) і «Study» (ліпень 2013-га), аднак першы поспех прыйшоў толькі ў 2014-м годзе, з рэлізам «Marionette», які адрозніваўся ад папярэдніх работ сваім «правакацыйным» канцэптам. Тытульная песня альбома паднялася на 35-е месца ў лічбавым чарце Gaon, стаўшы самым камерцыйна паспяховым сінглам . Канцэпт захаваўся і ў наступных рэлізах.
У жніўні 2017 года, пасля заканчэння тэрміну дзеяння кантрактаў, гурт пакінулі Гаён і Чонюль .
У пачатку 2018 года ў сеціве пачалі распаўсюджвацца чуткі аб расфарміраванні гурта, а ўжо ў лютым Мінхі праз сацыяльныя сеткі паведаміла, што яна і Хёын вырашылі не працягваць кантракты са сваім агенцтвам і, як следства, гурт будзе расфарміраваны http://entertain.naver.com/read?oid=076&aid=0003221055.
Дыскаграфія Міні-альбомы Marionette (2014) Sting (2016) Stellar Into the World (2017)
Катэгорыя:Музычныя калектывы 2010-х Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 2011 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 2018 годзе Катэгорыя:Поп-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы Паўднёвай Карэі Катэгорыя:K-pop гурты