Сачы́ўкаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Сачыўкі.
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Стрэльненскі сельсавет у складзе Іванаўскага раёна Пінскай вобласці. Цэнтр — вёска Новая Стрэльна. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Сачэўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 25 снежня 1962 года па 6 студзеня 1965 года ў складзе Драгічынскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Стрэльненскага сельсавета было 12 населеных пунктаў. 21 ліпеня 1980 года скасаваны вёскі Верамееўцы і Панцаўцы (зліліся з вёскай Сычэва)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 ліпеня 1980 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1980, № 31 (1657).. 28 студзеня 1983 года цэнтр сельсавета вёска Новая Стрэльна аб’яднана з вёскай Старая Стрэльна і перайменавана ў Стрэльна. 6 верасня 2000 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Сачыўкі, сельсавет перайменаваны ў Сачыўкаўскі.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1425 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Брэсцкай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 94,5 % — беларусы, 3,9 % — украінцы, 1,3 % — рускіяЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года — 950 чалавек.
Крыніцы
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Драгічынскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе