Багу́ціцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ельск (не ўваходзіў у склад).
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Каралінскага раёна Мазырскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Багуцічы. З 26 ліпеня 1930 года ў складзе Каралінскага раёна БССР, з 5 лютага 1931 года Ельскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Багуціцкага сельсавета 3 населеныя пункты. 25 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Камуна. 26 кастрычніка 1989 года вёска Камуна ўключана ў гарадскую мяжу Ельска, цэнтрам сельсавета стаў горад Ельск (не ўваходзіў у склад сельсавета)Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 кастрычніка 1989 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1990, № 23 (2009).. Скасаваны сельсавет 1 снежня 2009 года, тэрыторыя далучана да Рамязоўскага сельсавета.
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 776 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года , з іх 89,3 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 2,4 % — немцы, 2,3 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
Склад На момант скасавання ў сельсавет уваходзіла 7 вёсак: Багуцічы, Боўгарка, Вішанькі, Востраў, Дзвіжкі, Забоззе, Шарын.
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе