Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН Беларусі — дзяржаўная навуковая ўстанова ў Рэспубліцы Беларусь. Размешчаны ў Мінску па вул. Сурганава, 6.
Перад будынкам устаноўлены помнік Якаву Барысавічу Зяльдовічу.
Гісторыя
У 1965 годзе на базе лабараторый кібернетычнага профілю Інстытута матэматыкі і вылічальнай тэхнікі АН БССР быў утвораны Інстытут тэхнічнай кібернетыкі АН БССР. Інстытут быў вызначаны міжгаліновай галаўной арганізацыяй па ўжыванні матэматычных метадаў і вылічальнай тэхнікі для аўтаматызацыі працэсаў тэхнічнай падрыхтоўкі вытворчасці ў машынабудаванні.
У 1989 годзе да інстытута было далучана Спецыяльнае канструктарска-тэхналагічнае бюро з доследнай вытворчасцю, якое было створано ў 1975 годзе. А ўжо у 1995 годзе да інстытута быў далучаны Вылічальны цэнтр АН Беларусі.
У 1996 годзе на базе лабараторый і аддзелаў Інстытута тэхнічнай кібернетыкі НАН Беларусі было ўтворана навукова-даследчае аб’яднанне «Кібернетыка» у складзе Інстытута тэхнічнай кібернетыкі АН Беларусі, навукова-інжынернага прадпрыемства «Інфармацыйныя тэхналогіі», навукова-інжынернага прадпрыемства «Геаінфармацыйныя сістэмы», інжынернага прадпрыемства «Навуковае прыборабудаванне» і навукова-інжынернага прадпрыемства «Сістэмы аўтаматызацыі».
У 2002 годзе дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут тэхнічнай кібернетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі», навукова-даследчае аб’яднанне «Кібернетыка» і навукова-інжынернае прадпрыемства «Сістэмы аўтаматызацыі» рэарганізуюцца шляхам зліцця ў дзяржаўную навуковая ўстанову «Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» (АІПІ НАН Беларусі).
У 2007 годзе Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі быў рэарганізаваны ў форме далучэння да яго навуковай установы «Нацыянальны цэнтр інфармацыйных рэсурсаў і тэхналогій» Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Асноўныя кірункі навуковых даследаванняў аўтаматызацыя праектавання тэхнічных сістэм; мадэляванне інтэлектуальных працэсаў і распрацоўка новых інфармацыйных тэхналогій; распазнаванне і апрацоўка сігналаў, відарысаў, мовы; матэматычная кібернетыка
Распрацоўкі тэорыя і сістэмы аўтаматычнага праектавання для машына- і прыладабудавання, мікраэлектронікі; спосабы і сродкі ўводу, выпаду, захоўвання і адлюстравання графічнай інфармацыі; геаінфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі; аўтаматызаваныя сістэмы лічбавай картаграфіі, апрацоўкі сігналаў, відарысаў, у т.л. касмічных здымкаў і даных дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі; новыя інфармацыйныя і сеткавыя тэхналогіі, аналізатары і сінтэзатары мовы, паралельныя структуры і нейракамп’ютары; метады аптымізацыі, дэкампазіцыі экстрэмальных задач, тэорыі раскладаў, аналізу, сінтэзу і дыягностыкі дыскрэтных прылад, кіравання паралельнымі працэсамі, рашэння лагічных ураўненняў, штучнага інтэлекту і распазнавання вобразаў, аналізу і мадэлявання самаарганізавальных сістэм, экасістэм; сродкі аховы інфармацыі
Структура Навукова-даследчае аддзяленне «Мадэляванне інтэлектуальных працэсаў і распазнання вобразаў» — НІА-1 Лабараторыя матэматычнай кібернетыкі Лабараторыя робататэхнічных сістэм Лабараторыя лагічнага праектавання Лабараторыя апрацоўкі і распазнавання малюнкаў Лабараторыя камп’ютарнай графікі Лабараторыя высокапрадукцыйных сістэм Аддзел інтэлектуальных інфармацыйных сістэм Лабараторыя распазнання і сінтэзу маўлення Навукова-даследчы аддзел «Рэспубліканскі суперкамп’ютарны цэнтр калектыўнага карыстання» Лабараторыя аналізу біямедыцынскіх выяў Аддзел міжнароднага супрацоўніцтва і выставачнай дзейнасці Навукова-даследчае аддзяленне «Інфармацыйныя тэхналогіі і сістэмы» — НІА-2 Лабараторыя сінтэзу тэхнічных сістэм Аддзел тэхналогій лічбавай трансфармацыі Лабараторыя картаграфічных сістэм і тэхналогій Лабараторыя аэракасмічнага маніторынгу Аддзел сумесных праграм касмічных і інфармацыйных тэхналогій Лабараторыя мадэлявання самаарганізавальных сістэм Лабараторыя ідэнтыфікацыі сістэм Лабараторыя інфармацыйнага забеспячэння навуковых даследаванняў Аддзел арганізацыйнай падтрымкі навуковых даследаванняў і распрацовак Падраздзяленні забеспячэння дзейнасці «офіса лібчавізацыі» НАН Беларусі Сектар суправаджэння інфармацыйных сістэм Лабараторыя біяінфарматыкі Лабараторыя інфармацыйна-аналітычных сістэм Лабараторыя праблем абароны інфармацыі Аддзел інтэлектуальных сэрвісаў Цэнтр кібербяспекі Цэнтр суправаджэння лічбавага развіцця Аддзел навукова-метадычнага забеспячэння лічбавага развіцця Аддзел інфармацыйнай бяспекі Падраздзяленні забеспячэння дзейнасці Аддзел галоўнага энергетыка Аддзел развіцця тэлекамунікацыйных інфраструктур Аддзел тэлекамунікацый акадэмсеткі Рэдакцыйна-выдавецкі аддзел Эксплуатацыйна-тэхнічны аддзел Сектар па рамонце і абслугоўванні будынкаў
Дырэктары інстытута 1965—1970 — Георгій Канстанцінавіч Гаранскі 1970—1987 — Алег Ігнатавіч Семянкоў 1987—2002 — Вячаслаў Сяргеевіч Танаеў 2002—2008 — Сяргей Уладзіміравіч Абламейка са студзеня 2009 па сакавік 2022 — Аляксандр Васільевіч Тузікаў з 11 сакавіка 2022ПРЕЗИДИУМ НАН БЕЛАРУСИ 11 марта рассмотрел ряд кадровых вопросов… — Навука. — 2022. — 15 сакавіка. — С. 2 па 29 студзеня 2026 — Сяргей Уладзіміравіч Круглікаў з ліпеня 2026 — Дзмітрый Аляксандравіч СахарукДмитрий Сахарук: «Искусственный интеллект должен решать практические задачи» // Навука. — 2026. — 28 ліпеня. — С. 3
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Арганізацыі Мінска Катэгорыя:Навуковыя інстытуты Беларусі
Катэгорыя:1965 год у Мінску