Сведкі Іеговы ў Беларусі пачалі з’яўляцца ў 1923—1925 гадах на тэрыторыі Заходняй Беларусі, якая ў гэты час належала Польшчы. Дзейнічалі падпольна ў БССР і былі зарэгістраваны ў 1990-я гады ў РБ. Дзейнасць і погляды Сведкаў Іеговы на працягу гісторыі выклікалі розную рэакцыю прадстаўнікоў дзяржавы, іншых рэлігій, СМІ і грамадзян ад станоўчай да негатыўнай, але з 1990-х гадоў іх права на вызнанне сваіх перакананняў у Беларусі прызнаецца.

Гісторыя Сведкаў Іеговы ў Беларусі

1923—1939 гг. 30 сакавіка 1923 г. на святкаванне Вячэры Успаміну ў Дамачава сабралася 20 чалавекC.T. Russell. Memorial Report // Watchtower, June 15, 1923, p 218, 223, а ў наступным годзе — 27 чалавекC.T. Russell. Memorial Report for 1924 // Watchtower, July 15, 1924, p 218. У 1925 годзе ў Брэсцкім павеце да Міжнародных даследчыкаў БіблііНазва Сведкаў Іеговы да 1931 г. адносілі сябе 20 чалавек, а ў 1926 г. — 45 чалавек, аб’яднаных у 2 абшчыныГАБО Ф Р-1, оп. 2, д. 2315, л.116; ф р-59, оп. 1, д. 1941, л. 1-4 цит. по: Иеговизм., ред. М. Я. Лянц Мн.: Наука и техника, 1981, с.14-15. 27 студзеня 1929 года ў г. Кобрын 600 чалавек прысутнічалі на пропаведзі Вацлава НарадовічаЗгодна са справаздачай мясцовага павятовага старасты. Гл.: Иеговизм, ред. М. Я. Лянсу. Мн.: Наука и техника, 1981, с. 14.. У гэты час мясцовыя ўлады падазравалі Даследчыкаў Бібліі ў распаўсюджанні камуністычных і атэістычных ідэйГАБО ф. 1, оп. 10, д. 1313, л. 3031. Цит. по: Иеговизм, ред. М. Я. Лянсу. Мн.: Наука и техника, 1981, с. 15.. 7 ліпеня 1929 года ў Дзяках прайшоў кангрэс Сведкаў Іеговы. У 1930 годзе дзейнасць Сведкаў Іеговы распаўсюдзілася на Баранавіцкі, Лідскі і Стаўпецкі паветы, у апошні ў 1935 г. вярнуўся з Францыі былы эмігрантKrzysztof Biliński. Hiobowie XX wieku. Wrocław, Wydawnictwo A Propos, 2012, , s. 220—240. У 1934 г. некаторых Сведкаў Іеговы адправілі ў Бяроза-Картузскі канцэнтрацыйны лагер па падазрэнні ў супрацоўніцтве з камуністамі. У кнізе Аляксандры Бочак «Мы ішлі вузкім шляхам», прысвечанай апісаннню жыцця сям’і Сведкаў Іеговы Яна і Ірэны Атрэмбскіх, пра гэты лагер напісана наступнае: «У 1934 г. у Бярозе Картузскай на ўзбярэжжы Ясёлды і Прыпяці быў створаны знакаміты канцлагер для палітвязняў на ўзор нацысцкіх лагераў. Умовы ў лагеры былі надзвычай цяжкія, бо работы вяліся ў забалочаным раёне Палесся. Больш за тое, наглядчыкі білі зняволеных і катавалі іх. Былі нават выпадкі калецтва і смерці зняволеных. Адміністрацыйныя ўлады без судовых пастаноў вырашылі размясціць туды людзей, якіх падазраюць у прыналежнасці да сект і вярбоўцы ў іх, а таксама тых, хто адмовіўся ад ваеннай службы з-за хрысціянскага сумлення. Туды былі кінуты і Сведкі Іеговы, якіх памылкова абвінавацілі ў камуністычнай дзейнасці. Улады меркавалі, што гэтым самым яны зламаюць непапулярных Даследчыкаў Бібліі. Нягледзячы на жудасныя ўмовы лагера, ніхто з Даследчыкаў не адрокся ад сваёй веры. Паўсюдна яны ахвотна расказвалі іншым пра сваю надзею на Божае Валадарства Ісуса Хрыста. Яны лічылі пакуты за Хрыста вялікім прывілеем.

Нейкі паліцэйскі, які перавозіў у гэты лагер Сведкаў Іеговы, сказаў, што адзін Сведка распавядаў яму пра Божае Валадарства аж ад Сілезіі да Бярозы (каля 700 км). Паліцэйскі ледзь не паверыў сабе і амаль адмовіўся ад таго, каб прывесці зняволенага ў гэты санацыйны лагер. Аднак страх перад пакараннем за невыкананне загаду ўзяў верх. Сведку Іеговы трэба было перадаць уладам лагера. Цікава, што гэты Сведка Іеговы мог уцячы, бо меў магчымасць зрабіць гэта. Але ён гэтага не зрабіў, бо хацеў пераймаць прыклад Ісуса Хрыста, які сказаў сваім вучням: „калі яны пераследавалі Мяне, яны будуць пераследваць і вас“ (Яна 15:20). Паліцэйскі пачаў вывучаць Пісанне, у выніку чаго ён стаў Сведкам Іеговы разам з усёй сваёй сям’ёй, і пасля вайны ў гэтым горадзе ўзнік моцны сходAleksandra Boczek. Kroczyliśmy wąską drogą. Wspomnienia Jana i Ireny Otrębskich, Wydawnictwo A Propos, s. 31, 32 , ». У 1935 годзе да Сведкаў Іеговы належалі 132 чалавекі ў Кобрынскім, Брэсцкім і Драгічынскім павецеГАБО Ф Р-1, оп. 2, д. 2315, л.116; ф р-59, оп. 1, д. 1941, л. 1-4. Цит. по: Иеговизм, ред. М. Я. Лянсу. Мн.: Наука и техника, 1981, с. 14-15.. У 1938 годзе дзейнасць Сведкаў Іеговы ў Польшчы (у тым ліку і на беларускіх землях) была забароненаСвидетели Иеговы — Возвещатели царства Бога, с. 381.

1939—1951 гг. Калі ў 1939 годзе Заходняя Беларусь увайшла ў склад БССР, Сведкі Іеговы пачалі сваю прапаведніцкую дзейнасць і ва Усходняй Беларусі. У гэты перыяд захавалася мала звестак пра іх дзейнасць па прычыне таго, што ў СССР яна была забаронена. Дзейнасць Сведкаў Іеговы была забаронена і падчас нямецкай акупацыі, паколькі яна была забаронена і ў самім Трэцім Рэйху.

Захаваліся звесткі аб арышце Сведкі Іеговы Венядзікта Хілюты, які быў двойчы арыштаваны і асуджаны за «антысавецкую агітацыю», пачынаючы з 24 кастрычніка 1940 года«Хілюта Венядзікт Пятровіч (1893, в. Старынцы Гродзенскага пав., цяпер Падляшскае ваяв., Польшча — ?), селянін-аднаасобнік, член секты „Сведкі Іеговы“. З бел. сялянскай сям’і. Быў жанаты, меў траіх дзяцей. Арыштаваны 24 кастрычніка 1940 года ў сваёй хаце. Асуджаны 14 чэрвеня 1941 года асобай нарадай НКУС за „антысавецкую агітацыю“ да 8 гадоў ППК. Пасля вызвалення вярнуўся на радзіму. Зноў арыштаваны 16 снежня 1957 года і асуджаны (разам з некаторымі іншымі членамі секты) па тым жа артыкуле. Далейшы лёс невядомы. Па першай справе (№ П-11942 захоўваецца з фотаздымкам у архіве УКДБ Гродзенскай вобл.) рэабілітаваны 13.7.1989, па другой 24.6.1960. Кр.: 5810. С. 402.» цыт. па: ХІЛЮТА Венядзікт Пятровіч на сайце Л. Маракова Кр.: 5810. С. 402..

Падчас нямецкай акупацыі 3 снежня 1941 года ў Бабруйску быў растраляны Людвіг Брумер, салдат Вермахта, які быў Сведкам Іеговы. Гэты мужчына хацеў пазбегнуць смяротнага пакарання за адмову ўдзельнічаць у вайсковай службе і спрабаваў служыць у медыцынскім аддзяленні нямецкай арміі, але праз некаторы час яго сумленне не дазволіла яму ўдзельнічаць у баявых дзеяннях і ён быў пакараны рашэннем ваенна-палявога суда. У родным горадзе Брумера, Гайдэльбергу, яму прысвечана мемарыяльная дошка, як ахвяры нацызмуHolocaust-Gedenken: Die Zeugen Jehovas wurden lange übersehen // Rhein-Neckar Zeitung.

У 1945 годзе на тэрыторыі Заходняй Беларусі Валянціна Гарноўская, якая прытрымлівалася поглядаў Сведкаў Іеговы, але да 1967 года не была адной з іх, таксама была арыштавана за распаўсюджанне сваіх поглядаў і правяла доўгі час у турмах і спецпасяленнях Ежегодник Свидетелей Иеговы за 2008 г., с.191-192.

На 1945 год падпольна дзейнічаў сход у Тэрэспалі.

У 1951 г. улады СССР вырашылі перасяліць сем’і Сведкаў Іеговы з заходніх абласцей Украіны, Беларусі, Малдовы і Прыбалтыкі (Аперацыя «Поўнач»). З БССР вырашылі дэпартаваць 394 чалавекі (153 сям’і)Записка МГБ СССР 19 февраля 1951 г. В. С. Абакумов Сталину И. В. АП РФ ф. 3, д. 180, л. 52-53 цит по: М. И. Одинцов. Совет Министров СССР постановляет: «выселить навечно». Сборник документов и материалов о Свидетелях Иеговы в Советском Союзе. М. 2002, с. 45.

1951—1991 гг. Нягледзячы на дэпартацыі, Сведкі Іеговы працягвалі існаванне на тэрыторыі БССР пасля 1951 года. Некаторыя з іх сталі Сведкамі Іеговы ў турмах і лагерах, дзе адбывалі тэрмін па розных прычынах, пасля чаго вярталіся ў Беларусь. Савецкія крытыкі называюць шэраг імёнаў такіх Сведкаў, але без спасылак на дакументыНапр.: Г. А. Марціросаў. Хто такіе іегавісты. Мн. 1961, с. 1, 16, 17. У 1965 годзе дэпартаваным Сведкам дазволілі пакінуць Сібір, і некаторыя вярнуліся на радзіму. У лютым 1976 г. некаторым Сведкам у БССР прад’яўлялі абвінавачванне ў валоданні забароненай рэлігійнай літаратурай пра што было напісана ў савецкай і міжнароднай прэсеСа спасылкай на «Нью Ёрк Таймс» ад 1 сакавіка 1976 года часопіс «Прачніцеся» паведамляў: «У мінулым месяцы, афіцыйная прэса ў Беларусі паведаміла пра турэмнае зняволенне некалькіх Сведкаў Іеговы, прызнаных вінаватымі ў капіяванні артыкулаў з заходняй публікацыі Вартавой вежы і правядзенне сакрэтных сустрэч» Watching the World. No Compromise // Awake! May 22, 1976, p. 29. У 1979 годзе ў БССР улады налічылі каля 70 Сведкаў Іеговы, з якіх прыкладна 20 пражывалі ў Мінскай вобласціМатериалы уполномоченного по делам религиозных культов по Минской области за 1979 г. Цит. по: Иеговизм, ред. М. Я. Лянсу. Мн.: Наука и техника, 1981, с. 17.. А ў 1988 годзе ў Магілёве было каля 20 паслядоўнікаў гэтай дэнамінацыіДьяченко О. В. Иеговизм и иеговисты в Могилевской области в 1988—2018 гг. Электронный архив библиотеки МГУ им. А. А. Кулешова, с. 84-86. Да 1991 года Сведкаў Іеговы працягвалі пераследаваць за адмову служыць у арміі і прапаведніцкую дзейнасць.

Пераследванне Сведкаў Іеговы ў 1970-х гадах згодна з інфармацыяй СМІ БССР У 1972—1976 гадах інфармацыя пра дзейнасць Сведкаў Іеговы і крымінальныя справы супраць іх у БССР неаднаразова рабілася прадметам увагі беларускай прэсы. У гэты час Сведкі Іеговы падпольна праводзілі свае сустрэчы невялікімі групамі ў розных населеных пунктах БССР, напрыклад, пасёлку Ратамка пад Мінскам, у вёсцы Сноў Нясвіжскага раёна, у Рэчыцы, ў пасёлку ШаркаўшчынаКупчэня Т. Чые яны Сведкі? // Звязда, 18 лістапада 1974 г., с.4Мартыненка М. Злоўлены павук //Звязда, 18 жніўня 1974, с.2Вдовиченко П. Кому служат Свидетелеи Иеговы?// Гродненская правда 7 августа 1976, с.2-3. Некаторыя артыкулы мелі мэтай асуджэнне Сведкаў: апісанне крымінальнага мінулага некаторых актыўных паслядоўнікаў гэтай рэлігіі, неўдзячнасць савецкай уладзе, небяспеку эсхаталогіі гэтай дэнамінацыі. У іншых публікацыях было апісанне біяграфіі і сутнасці справы супраць пэўных Сведкаў Іеговы. Так некалькі газет апісваюць суд над сям’ёй Фелікса і Яніны Бяляцкіх з Рэчыцы ў 1972 годзе, якія атрымалі некалькі год калоніі за ўдзел у дзейнасці Сведкаў ІеговыСаснок А.Ядавітае павуцінне // Дняпровец, 13 кастрычніка 1972, с.4Зайцава З. Галоўны сведка // Гомельская праўда, 21 кастрычніка 1972, с.2.

Яшчэ адзін артыкул апісвае суд над Пятром Пуко і яго жонка Верай, якія з 1969 года жылі ў Шаркаўчыне і распаўсюджвалі вучэнне і літаратуру Сведкаў Іеговы. У 1974 годзе П. Пуко быў асуджаны на 5 гадоў калоніі як арганізатар групы, яго аднавернік і паплечнік Зігмунд Атрахімовіч атрымаў 2 гады калоніі, жонкі асуджаных атрымалі папярэджанне суда, а дачка Пуко Раіса, якая падтрымлівала погляды бацькоў, праходзіла як сведка ў гэтай справеМартыненка М. Злоўлены павук // Звязда, 18 жніўня 1974, с.2.

У Рэспубліцы Беларусь (з 1991 г.)

Асноўныя падзеі гісторыі У 1991 г. Вярхоўны Савет РБ прымае пастанову «Аб парадку рэабілітацыі ахвяр палітычных рэпрэсій 20-80-х гг. у Рэспубліцы Беларусь». Паводле гэтай пастановы Сведкі Іеговы, якіх пераследавалі ў БССР за рэлігійныя перакананні, атрымалі пасведчанні аб рэабілітацыі. У 1994 г. афіцыйна зарэгістраваны абшчыны ў гг. Мінск, Гомель і КалінкавічыБуклет «Свидетели Иеговы в Беларуси». Издан Свидетелями Иеговы. 2013 г., с.2. 14 красавіка 1997 г. зарэгістравана Рэлігійнае аб’яднанне Сведкаў Іеговы ў Рэспубліцы Беларусь. У 2001—2002 гг. пабудаваны першыя Залы Царства ў Беларусі. У 2004 г. зарэгістравалі абшчыну ў МагілёвеУстав религиозной общины Свидетелей Иеговы в г. Могилёве. Решение о регистрации № 15-16. Свидетельство № 175 // Текущий архив управления идеологической работы Могилевского облисполкома, с. 2. З 2015 г. набажэнствы ў Мінску сталі рэгулярна праходзіць на беларускай мове; на гэты перыяд некаторыя сходы і групы акрамя рускай мовы праводзілі сустрэчы на англійскай, кітайскай і рускай жэставай мовах; пазней у Мінску з’явіліся сустрэчы на іспанскай мове. У 2017 г. у прапаведніцкай дзейнасці Сведкаў Іеговы прымалі ўдзел 5913 чалавекОтчет по странам и территориям за 2017 год // Афіцыйны сайт Сведкаў Іеговы. З канца сакавіка 2020 года Сведкі Іеговы Беларусі перавялі сваю дзейнасць у рэжым самаізаляцыі ў сувязі з пандэміяй каранавіруса. З гэтага часу рэлігійныя сустрэчы сталі праходзіць праз Skype, Zoom і стрымінгавыя сайты, а прапаведніцкае служэнне перайшло ў фармат тэлефонных размоў, напісання пісьмаў і абмеркаванняў па відэасувязі.