Кім Аляксандравіч Вятча́ннікаў ( — ) — вучоны ў галіне санітарыі і гігіены, доктар медыцынскіх навук (1972).

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Рэпкі (зараз у Ізяслаўскім раёне Хмяльніцкай вобласці Украіны). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў на флоце. У 1957 годзе скончыў Мінскі медыцынскі інстытут. Працаваў у Беларускім навукова-даследчым санітарна-гігіенічным інстытуце. У 1972—1981 гг. на пасадзе загадчыка кафедрай спартыўнай гігіены ў Беларускім дзяржаўным інстытуце фізічнай культуры.

Навуковая дзейнасць К. А. Вятчаннікаву належаць навуковыя працы па таксікалогіі інсектыцыдаў, эксперыментальнай тэрапіі атручванняў фосфарарганічнымі злучэннямі, па спартыўнай гігіене.

Узнагароды Ордэн Чырвонай ЗоркіВятчанников Ким Александрович // РУП «Научно-практический центр гигиены» медалі.

Літаратура  — С. 404.

Спасылкі Вятчанников Ким Александрович // РУП «Научно-практический центр гигиены» Вятчанников, Ким Александрович (доктор медицинских наук ; 1924—1981) // Нацыянальная бібліятэка Беларусі

Катэгорыя:Гігіеністы Катэгорыя:Медыкі СССР Катэгорыя:Медыкі Беларусі Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны