Варня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Варняны.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Варонскага сельсаветаРашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года да 6 студзеня 1965 года сельсавет знаходзіўся ў складзе Ашмянскага раёна. 26 снежня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (14 населеных пунктаў: Авены, Бабраўнікі, Валейкуны, Газа, Грэбалы, Загазь, Карлаўшчызна, Мацкелы, Мельнікі, Мясляны, Побалі, Рудзішкі, Сасанішкі і Шульнікі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутар КастоваРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).. 17 лістапада 1986 года ў склад сельсавета з Міхалішкаўскага сельсавета перададзены 15 населеных пунктаў (вёскі Авены, Валейкуны, Газа, Загазь, Мацкелы, Мельнікі, Мясляны, Побалі, Рудзішкі, Шульнікі, хутары Бабраўнікі, Вада, Зялёнка, Навадрожкі і Сасанішкі)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 17 лістапада 1986 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 3 (1881).. 30 мая 1988 года ў склад Міхалішкаўскага сельсавета вернута вёска ПобаліРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 30 мая 1988 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1989, № 22 (1972).. У 2005 годзе скасавана вёска Зялёнка.

26 лютага 2013 года ў склад сельсавета перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Быстрыца, Вайдацішкі, Жарнэлі, Ігнацова, Катлоўка, Кланішкі, Крыжоўка, Ліпкі, Навасады, Падварышкі, Петраполь, Повакша, Раголішкі, Ракішкі, Рудзішкі, Санаклі, Санова, Слабодка, Трокенікі 1, Трокенікі 2, хутары Асіноўка, Валэйкішкі, Даўнарышкі, Жвірблі, Лінамаргі, Люццянова, Міхайлова, Півені, Сымонішкі — ліквідаванага Трокеніцкага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области.

4 сакавіка 2014 года вёска Рудзішкі перайменаваная ў Рудзішкі 1Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 155 О переименовании некоторых сельских населенных пунктов Островецкого района Гродненской области.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (42 населеныя пункты) — 2783 чалавекі, з іх 91,5 % — беларусы, 4,4 % — палякі, 2,3 % — рускія, 1,0 % — літоўцы, 0,6 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (71 населены пункт) — 3749 чалавек.

На 1 студзеня 2017 насельніцтва складала 3607 чалавекВОРНЯНСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ашмянскага раёна