Гервя́цкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Гервяты.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Астравецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Якентанскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 27 сакавіка 1959 года ў склад сельсавета з Рындзюнскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Віктасіна, Гіры, Керплашына, Кністушкі, Мільцэі, Пелегрында і Петрыкі)Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Смаргонскага раёна. 26 снежня 1962 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (13 населеных пунктаў: Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Зяленка, Кірэлі, Малыя Яцыны, Малюта, Палесціна, Польці, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі і Швяйляны)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 снежня 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 9 (1009).. 23 сакавіка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рымдзюнскага сельсавета. З 6 студзеня 1965 года сельсавет у складзе адноўленага Астравецкага раёна. 26 чэрвеня 1965 года ў склад новаўтворанага Ізабелінскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Малыя Якентаны, Новыя Якентаны, Свіршчына і Субялі), у склад адноўленага Чэхскага сельсавета — 12 населеных пунктаў (Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Зяленка, Кірэлі, Малыя Яцыны, Малюта, Палесціна, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі і Швяйляны)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 чэрвеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 30 (1110).. 27 студзеня 1975 года да сельсавета далучана частка скасаванага Чэхскага сельсавета (13 населеных пунктаў: вёскі Вашкуны, Вялікія Яцыны, Гродзі, Кірэлі, Малыя Яцыны, Палесціна, Сакалойці, Чэхі, Шацернікі, Швяйляны, хутары Валейкуны, Зяленка і Малюта)Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 студзеня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 7 (1453).. У 2005 годзе скасаваны вёска Гібірда і хутар Слабодка. 26 лютага 2013 года да сельсавета далучана частка скасаванага Астравецкага сельсавета з населенымі пунктамі Ажуройсці, Баяры, Вялікія Якентаны, Дайлідкі, Малыя Якентаны, Міжаны, Мілайшуны, Новыя Якентаны, Падпруддзе, Субялі, Свіршчына, Тракелі, ЮзулінаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области .

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (44 населеныя пункты) — 1986 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года, з іх 64,9 % — беларусы, 22,5 % — літоўцы, 4,4 % — палякі, 3,9 % — рускія, 3,6 % — украінцы; паводле перапісу 2019 года (57 населеных пунктаў) — 2159 чалавекКолькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года.

На 1 жніўня 2017 насельніцтва складала 2282 чалавекіГЕРВЯТСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Спасылкі

Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Былыя сельсаветы Смаргонскага раёна