Ры́танскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Астравецкага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок Рытань.

Гісторыя Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Рыценскі сельсавет у складзе Свірскага раёна Вілейскай вобласці. Цэнтр — вёска Рыцень. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 сельсавет быў скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Кемелішкаўскага сельсавета С. 261Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..

31 сакавіка 2013 года Кемелішкаўскі сельсавет быў перайменаваны ў Рытанскі, у склад якога перададзеныя ўсе населеныя пункты — вёскі Барані, Белая Вада, Буйкі, Буцюрмы, Варзяны, Вялікія Свіранкі, Гадзілуны, Караняты, Малыя Свіранкі, Падольцы, Паляны, Попішкі, Ясень, хутары Барова, Вартачы, Дудка, Замэчак, Ізары, Камянічнік, Лявелішкі, Марцінова, Патока, Радзі, Ройсцішкі, Таборы — ліквідаванага Падольскага сельсавета«О некоторых вопросах административно-территориального устройства Островецкого района Гродненской области». Решение Гродненского областного Совета депутатов от 26 февраля 2013 г. № 224 .

4 сакавіка 2014 года цэнтр сельсавета быў перанесены з вёскі Кемелішкі ў вёску Рытань«Об установлении административного центра Рытаньского сельсовета Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 154 ; хутар Патока, які быў перададзены з Падольскага сельсавета, перайменаваны ў Патока Караняцкая«О переименовании некоторых сельских населенных пунктов Островецкого района Гродненской области». Решение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 155; ліквідаваны хутар ТалюшаныРешение Островецкого районного Совета депутатов от 4 марта 2014 г. № 156 Об упразднении сельского населенного пункта Островецкого района.

Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (57 населеных пунктаў) — 1406 чалавек, з іх 84,5 % — беларусы, 11,9 % — палякі, 2,4 % — рускія, 0,6 % — літоўцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года; паводле перапісу 2019 года (81 населены пункт) — 1991 чалавек

На 1 лістапада 2017 насельніцтва сельсавета складала 2095 чалавекіРЫТАНСКИЙ СЕЛЬСКИЙ ИСПОЛНИТЕЛЬНЫЙ КОМИТЕТ. Афіцыйны сайт Астравецкага райвыканкама .

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Свірскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 2013 годзе