БТР-70МБ1 — адзін з беларускіх варыянтаў мадэрнізацыі савецкага бронетранспарцёра БТР-70.
Гісторыя Распрацоўка мадэрнізаваных варыянтаў БТР-70 для ўзброеных сілаў краіны і замежных заказчыкаў пачалася на 140-м рамонтным заводзе МА РБ у горадзе Барысаў у пачатку 2000-х гадоўВалерий Ковалев. Эффект модернизации // «Красная звезда» от 15 августа 2002. Распрацоўка БТР-70МБ1 праходзіла за кошт уласных сродкаў прадпрыемства пад кіраўніцтвам галоўнага канструктара завода Вольгі ПятровайХищник из Борисова: тест новейшего белорусского броневика, сконструированного девушкой // официальный сайт Государственного военно-промышленного комитета РБ от 4 мая 2017. Машына прапаноўвалася на экспарт яшчэ да заканчэння дзяржаўных выпрабаванняў "Большой интерес у зарубежного заказчика вызвал и глубоко модернизированный на предприятии БТР‑70МБ1 — с заменой двух бензиновых двигателей на дизельный силовой агрегат, пятиступенчатой КПП, а также другими более совершенными агрегатами и системами"подполковник запаса Николай Макаревич. Завод, умеющий всё // «Во славу Родины», № 133 от 21 июля 2015.
У маі 2014 года на выстаўцы зброі MILEX-2014, што праходзіла ў Мінску, завод паведаміў аб магчымасці вытворчасці на экспарт мадэрнізаванага бронетранспарцёра БТР-70МБ з рухавіком КАМАЗМодернизированный бронетранспортер БТР-70МБ // официальный сайт государственного внешнеторгового унитарного предприятия "Белспецвнештехника" от 8 июля 2014. У лістападзе 2016 года БТР-70МБ1 паспяхова завяршыў дзяржаўныя выпрабаванні.
У пачатку студзеня 2017 года даследча-канструктарскія работы па БТР-70МБ1 былі скончаны.
У 2018 годзе БТР-70МБ1 пачалі паступаць у падраздзяленні сіл спецыяльных аперацый Беларусіподполковник Александр Холод. Техника военного парада: механизированная колонна // газета "Во славу Родины", № 119 от 30 июня 2018. 24 ліпеня 2018 года яшчэ 32 бронетранспарцёра перадалі на ўзбраенне 103-й асобнай гвардзейскай паветрана-дэсантнай брыгадыНовая техника на вооружении витебских десантников // официальный сайт министерства обороны Республики Беларусь от 24 июля 2018. У гэтым жа годзе некалькі машын закупіў для сваіх узброеных сіл СуданМодернизированные белорусские БТР-70МБ1 воюют в Йемене і 4 адзінкі Кот-д’ІвуарБелорусский БТР-70МБ1. Модернизация БТР-70 ч.2 .
У 2026 годзе БТР-70МБ1 заўважаны ў Лівійскай нацыянальнай армііБТР-70МБ1 на вооружении Ливийской национальной армии.
Характарыстыка і апісанне У ходзе пераабсталявання БТР-70 у БТР-70МБ1 ладзіцца капітальны рамонт, рэматарызацыя (два бензінавых рухавіка ЗМЗ-4905 замяняюць на 8-цыліндравы дызельны рухавік КАМАЗ-7403.10 з магутнасцю 260 конскіх сіл), устаноўка новай раздатачнай каробкі і прывадаў яе кіравання. Каробка пераключэння перадач пяціступенчатая. Таксама ўсталёўваецца больш дасканалы вадамётны рухавік ад БТР-80.
Ажыццяўляецца замена радыёабсталявання — БТР-70МБ1 атрымаў беларускую лічбавую радыёстанцыю Р-181-50ТУ «Дрофа», якая забяспечвае перадачу маўленчай і лічбавай інфармацыі па памехаабароненаму каналу сувязі.
Для забеспячэння камфортнага размяшчэння вайскоўцаў на 140 мм павялічана вышыня дэсантнага адсеку, а для зручнага выхаду з бронемашыны — пашыраны праёмы бакавых люкаў з устаноўкай у іх двухстворкавых дзвярэй. У мэтах маскіроўкі і прыкрыцця бронемашыны ад агню супрацьтанкавых сродкаў, мадэрнізаваны БТР-70МБ1 абсталяваны шасцю 81-мм дымавымі гранатамётамі 902В «Хмара-2», якія адстрэльваюць на далёкасць 200-300 м зарады, якія ўтвараюць суцэльную дымавую заслону памерам 50х28 м.
Устаноўлены шыны маркі КІ-80, выкананыя з кулестойкай гумы.
Штатнае ўзбраенне засталося ранейшым, але прадугледжана тэарэтычная магчымасць устаноўкі вежавага баявога модуля з 30-мм аўтаматычнай гарматай 2А42.
Баявое прымяненне У кастрычніку 2018 года з’явіліся звесткі аб выкарыстанні БТР-70МБ1 у баявых дзеяннях на тэрыторыі Емена суданскай арміяй. Дадзеныя машыны былі заўважаны ў раёне партовага горада Адэн.
У студзені 2022 года машына выкарыстоўвалася сіламі беларускай міратворчай роты падчас аперацыі ў КазахстанеВидео.
Катэгорыя:Бронетранспарцёры Катэгорыя:Бранятэхніка Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 2015 годзе