Геранім Гарабурда (, ; 14 верасня 1735, Літва — ліпень 1820, Чарэя) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 21 жніўня 1750 г. у Вільні. У 1762 г. высвечаны на ксяндза. Прафесар філасофіі ў Мінскім (1766—1768), Полацкім (1768—1771) і Нясвіжскім (1771—1772) езуіцкіх калегіумах. Прэфект штудый ў Нясвіжы і кіраўнік архіва Мазавецкай правінцыі Таварыства Ісуса (1772—1773). Набыў друкарскі досвед, працуючы ў выдавецкіх установах Варшавы і Нясвіжа. Пасля скасавання Ордэна езуітаў (1773) працаваў у школах Адукацыйнай камісіі: прэфектам у Нясвіжы і прарэктарам у ХалопенічахGrzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996..

З 28 лютага 1806 г. у Полацку. Прэфект Полацкай друкарні (1806—1809 і 1811—1814)Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад . да . / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — С. 13.. Карыстаўся вялікай павагай з боку полацкай вучнёўскай моладзі, якая з розных нагодаў прысвячала яму свае вершаваныя творыKadulska, I. Pracownicy książki w Akademii Połockiej (1812—1820) / I. Kadulska // Acta Universitatis Lodziensis. Folia litteraria Polonica. 4(34), 2016. — s. 261.. Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) Г. Гарабурда, найстарэйшы езуіт у Полацку, быў вымушаны застацца на Беларусі, дзе ў хуткім часе і памёр у чарэйскім кляштары базыльянаў.

Літаратура Баўтовіч, М. Кнігадрук у Полацку ад 1774 г. да 1829 г. / М. Баўтовіч // Кнігадрук у Полацку (1774—1829): Бібліяграфічнае выданне / укладальнік М. Баўтовiч. — Полацк: Выдавецкая ініцыятыва «Полацкая ляда», 2018. — 204 с. Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków : Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s. Kadulska, I. Pracownicy książki w Akademii Połockiej (1812—1820) / I. Kadulska // Acta Universitatis Lodziensis. Folia litteraria Polonica. 4(34), 2016. — s. 257—265

Катэгорыя:Езуіты Беларусі Катэгорыя:Выкладчыкі Полацкага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Выкладчыкі Нясвіжскага езуіцкага калегіума Катэгорыя:Памерлі ў Чашніцкім раёне