Хаўхо́ліцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Барысаўскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — вёска Хаўхоліца.
Гісторыя Утвораны 20 жніўня 1924 года як Хаўхолецкі (Хахлолецкі) сельсавет у складзе Барысаўскага раёна Барысаўскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Хаўхолец. З 21 жніўня 1925 года ў складзе Зембінскага раёна. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Менскай акругі. З 22 верасня 1927 года ў складзе Барысаўскага раёна. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Барысаўскім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Кішчынаслабодскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938-1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с..
17 жніўня 1963 года ўтвораны зноў з часткі Кішчынаслабодскага сельсавета ў складзе 13 населеных пунктаў: вёскі Бялавіна, Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Завосіна, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і ЯблачынаРашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 17 жніўня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 34 (1034).. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Весялоўскага сельсаветаРешение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области .
Насельніцтва Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 777 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 98,1 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 1,4 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 11 населеных пунктаў: вёскі Востраў, Вярховіна, Дубовы Лог, Ельніца, Загор’е, Крацэвічы, Мсценне, Нежыцы, Рагатка, Хаўхоліца і Яблачына.
Насельніцтва Паводле перапісу 2009 года насельніцтва Хаўхоліцкага сельсавета складала 777 чалавекНасельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года , з іх 98,1 % — беларусыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года .
Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012.
Спасылкі
Катэгорыя:Былыя сельсаветы Зембінскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Барысаўскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1963 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе