Інэса Васілеўна Байцова (, Горкі, Магілёўская вобласць) — беларускі архітэктар.

Біяграфія Скончыла ў 1959 годзе архітэктурнае аддзяленне будаўнічага факультэта Беларускага політэхнічнага інстытута (ыыкладчыкі Г. У. Заборскі, Н. М. Макляцова, Ю. А. Ягораў).

У 1959—1964 гадах працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», у 1965—1968 гадах ў інстытуце «Белдзіпрагандаль», у 1968—1970 гадах у Беларускім філіяле УНДІТЭ, у 1971—1978 гадах ў «БелНДІДзіпрасельбудзе», у 1980—1985 гадах кіраўнік брыгады ў інстытуце «Мінскграмадзянпраект».

Член Саюза архітэктараў з 1963 года. Жыве ў Мінску.

Творчасць Асноўныя працы: адміністрацыйны будынак у г.п. Краснае Маладзечанскага раёна (1978); у аўтарскім калектыве: інтэр’еры чыгуначнага паштамта каля Казанскага вакзала ў Маскве (1969, у сааўтарстве); малыя архітэктурныя формы для жылых пасёлкаў. Тыпавы праект 320-44 (1973); эксперыментальныя 2-павярховыя жылыя дамы і 14-кватэрны ў калгасе «Чырвоная Змена» Любанскага раёна Мінскай вобласці (1977, у сааўтарстве з Г. Заборскім); эксперыментальны 6-кватэрны жылы дом у пасёлку Мышкавічы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці (1977, у сааўтарстве з Г. Заборскім); інтэрнат гасцінічнага тыпу ў г. Салігорску (1981, у сааўтарстве); ВА «Беларуськалій» у г. Салігорску (1982, у сааўтарстве).

Сям’я У шлюбе з архітэктарам Ігарам Байцовым.

Літаратура

Катэгорыя:Архітэктары Беларусі Катэгорыя:Архітэктары XX стагоддзя Катэгорыя:Архітэктары Салігорска Катэгорыя:Члены Беларускага саюза архітэктараў