Малазво́дскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Малыя Зводы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Баршчэўскі сельсавет у складзе Высокаўскага раёна Брэсцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Баршчэва. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Лютаўскага сельсаветаУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Брестской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 20 мая 1957 года ў склад сельсавета з Воўчынскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Пагубяцічы, Сегянеўшчына, Яцкавічы і хутары Ліскі, Ляшняны і Саколле)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1957 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1957, № 5.. 26 лютага 1958 года ў склад Расненскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Забалацце і Чарнёва), у склад Агародніцкага сельсавета — вёска ПеначкаРашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 лютага 1958 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1958, № 3.. З 1959 года цэнтрам сельсавета з’яўлялася вёска Малыя Зводы. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Камянецкага раёна. 3 ліпеня 1972 года сельсавет перайменаваны ў МалазводскіРашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 3 ліпеня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 23 (1361).. 4 верасня 1972 года скасаваны вёскі Вялікія Зводы (злілася з вёскай Малыя Зводы), Саколле (злілася з вёскай Люта)Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў. 18 кастрычніка 1982 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Лышчыцкага сельсавета Брэсцкага раёна (7 населеных пунктаў: Агароднікі, Люта, Малыя Зводы, Марозавічы, Пагубяцічы, Сегянеўшчына і Яцкавічы) і Ратайчыцкага сельсавета Камянецкага раёна (6 населеных пунктаў: Баршчэва, Даўбнёва, Кусцічы, Мінкавічы, Мураўчыцы і Хацінава)Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 18 кастрычніка 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1982, № 33 (1731)..

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Высокаўскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Камянецкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1982 годзе