Віктар Уладзіміравіч Грузінскі (, — ) — фізік, доктар фізіка-матэматычных навук (1983), прафесар (1985).
Біяграфія Нарадзіўся ў Слуцку. Скончыў сярэднюю школу, у 1957 годзе фізіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 1957 г. пачаў працу ў Інстытуце фізікі і матэматыкі АН БССР пад кіраўніцтвам М. А. БарысевічаВиктор Владимирович Грузинский (1933—1997) // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. З 1983 г. загадчык кафедрай агульнай фізікі БДУ. Таксама быў загадчыкам лабараторыі спектраскапіі Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая і грамадская дзейнасць Навуковую дзейнасць В. У. Грузінскі пачаў у Інстытуце фізікі і матэматыкі яшчэ ў час вучобы на 3-м курсе БДУ. Яму належаць навуковыя працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі складаных малекул, фізіцы газавых лазераў і лазераў на складаных арганічных злучэннях. Вучонаму належаць больш за 200 публікацый, 13 аўтарскіх пасведчанняў, больш 100 дакладаў на навуковых канферэнцыях.
З’яўляўся членам рэдакцыйнай калегіі выданняў «Журнал прикладной спектроскопии» і «Вестник БГУ. Сер. 1. Физика. Математика. Механика», старшынёй секцыі фізікі навукова-тэхнічнага савета Міністэрства вышэйшай адукацыі, кіраваў рэгіянальным навукова-метадычным саветам выкладчыкаў фізікі ВНУ.
Узнагароды Ленінская прэмія 1980 г. за цыкл работ «Спектроскопия свободных сложных молекул». Дзве Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР, медалі.
Літаратура — С. 456.
Спасылкі Виктор Владимирович Грузинский (1933—1997) // Сайт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя:Фізікі СССР Катэгорыя:Фізікі Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта БДУ Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ Катэгорыя:Вынаходнікі Беларусі Катэгорыя:Супрацоўнікі ІФ НАНБ