Рубе́жскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Рубеж.

Гісторыя Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Ганкавіцкага і Пажарышчанскага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. 23 лістапада 1959 года ў склад Бешанковіцкага сельсавета перададзена вёска БуднікіРашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 23 лістапада 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 16., 20 мая 1960 года ў склад Бікложскага сельсавета — вёска БуднікіРашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.. 26 сакавіка 1973 года ў склад Бікложскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (Асавец, Хізава, Шаламы і Шчыпцы)Рашэнне выканаўчага камітэта Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 26 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 17 населеных пунктаў. 8 красавіка 2004 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Верхнякрывінскага сельсаветаРешение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области .

Склад На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 15 населеных пунктаў: Галыні, Ганкавічы, Гарбачы, Гракава, Дубкі, Застарынне, Заходна, Казінае Сяло, Карабова, Малыя Галыні, Пажарышча, Раманава, Рубеж, Целяпні і Целяпы.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Бешанковіцкага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2004 годзе