Вуліца Жыгі́манту (традыцыйная беларуская назва — Жыгімо́нцкая ву́ліцаНаша Ніва. № 1, 1994. С. 7.; ) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Горадзе. Працягвае Арсенальную вуліцу. Праходзіць узбярэжжам ракі Віліі і звязвае масты караля Міндоўга і Зялёны. Працягваецца вуліцай Альберта Гаштольда.
Гісторыя Сфарміравалася ў другой палове XIX ст. пры ўпарадкаванні набярэжнай Віліі. Актыўна забудоўвалася ў канцы XIX — пачатку XX стагоддзяў пераважна 3-х і 4-павярховымі дамамі.
Назву Жыгімонцкай атрымала ў міжваенны перыяд у гонар каралёў і вялікіх князёў з адпаведным імем (Жыгімонт Стары, Жыгімонт Аўгуст, Жыгімонт Ваза). За савецкім часам вуліцу перайменавалі ў імя К. Пажэлы.
Агульныя звесткі Даўжыня вуліцы каля 700 м. Нумарацыя дамоў пачынаецца ад скрыжавання з вуліцай Тадэвуша Урублеўскага. Ёсць веласіпедная дарожка.
З левага боку адыходзіць вуліца Радзівілаў. Сканчаецца на скрыжаванні з Віленскай вуліцай.
Забудова
Няцотны бок № 1 (таксама вуліца Тадэвуша Урублеўскага, 8) — кутні дом з жоўтай цэглы, у якім размяшчаецца Бібліятэка Акадэміі навук Літвы імя УрублеўскіхЛашкевіч К. «Страчаная сталіца». Славутыя віленчукі, якія сімпатызавалі беларускаму адраджэнню , TUT.BY, 28 красавіка 2011.. Будаваўся ў 1884—1888 гадах паводле праекту архітэктара Кіпрыяна Мацулевіча. № 3 — зімовы палац Тышкевічаў з аранжарэяй. 2-павярховы дом збудавалі ў 1891—1895 гадах паводле праекту К. Мацулевіча. № 9 — дом Ігната Парчэўскага. Будаваўся ў 1893—1895 гадах паводле праекту архітэктара Апалінара Мікульскага.
Цотны бок № 2 — 3-павярховы дом, у якім размяшчаецца Найвышэйшы адміністрацыйны суд Літвы. Збудаваны ў 1892 годзе паводле праекту Канстанціна Быкоўскага. Знаходзіўся ў валоданні Ганны Заячак і Кацярыны Тышкевіча. № 4 — дом, збудаваны ў 1886 годзе паводле праекту архітэктара Юльяна Янушэўскага. № 10 — дом, збудаваны ў 1911 годзе паводле праекту інжынера Фёдара Смаргонскага.
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Вуліцы Вільні