Фрыдрых Шлегель (; , -) — нямецкі крытык, філосаф, філолаг і паэт. Брат А. В. Шлегеля.

Вучыўся ў Гётынгене і Лейпцыгу, апублікаваў зборнік эсэ «Грэкі і рымляне» (Die Griechen und Römer, 1797) і «Гісторыю паэзіі грэкаў і рымлян» (Geschichte der Poesie der Griechen und Römer, незакончанае, 1798). У 1802 годзе Шлегель чытаў лекцыі па філасофіі ў Парыжы, займаўся арыенталістыкай і выдаваў часопісы «Еўропа» (1803—1805) і «Паэтычны дзённік» (1805—1806). У 1808 годзе прыняў каталіцтва, пераехаў у Вену, стаў прыдворным сакратаром.

Катэгорыя:Пісьменнікі Германіі Катэгорыя:Паэты Германіі Катэгорыя:Нямецкамоўныя паэты Катэгорыя:Філосафы XIX стагоддзя Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Мовазнаўцы Германіі