Замежныя найміты ў Лівіі — узброеныя фарміраванні, якія меркавана ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях на абодвух баках у грамадзянскай вайне ў Лівіі.
На баку лівійскіх паўстанцаў На баку Пераходнага Нацыянальнага Савета па некаторых даных ваяваў даволі стракаты кантынгент наймітаў з сярэднеазіяцкіх краін, у першую чаргу з Афганістана, Бангладэш, Таджыкістана, Ірака і ЕменаАфганские наемники готовят решающий штурм Бени-Валида і Пакістана, а таксама з Катара, ААЭ, Лівана, Іарданіі і Заходняй Еўропы.
23 жніўня Мухамад Кадафі ў тэлефоннай размове з Кірсанам Ілюмжынавым паведаміў, што верным ім сілам у Трыпалі супрацьстаяць не паўстанцы, а падраздзяленні НАТА і наймітыСтарший сын Каддафи утверждает, что в Триполи воюют подразделения НАТО и наемники . Пачынаючы з 23 жніўня аб удзеле ў грамадзянскай вайне ў Лівіі Асаблівай паветранай службы (SAS) пісалі брытанскія газеты — The Guardian (каардынацыя нападаў паўстанцаў), Daily Telegraph (паляванне на Кадафі).
26 кастрычніка начальнік генеральнага штаба ўзброеных сіл Катара Хамад бен Алі аль-Атыя ў г. Доха, дзе праходзіла сустрэча начальнікаў штабоў узброеных сіл дзяржаў, якія ўдзельнічалі ў ваенных дзеяннях у Лівіі, афіцыйна прызнаў удзел сотняў катарскіх вайскоўцаў у баявых дзеяннях на баку ваенізаваных фармаванняў Пераходнага нацыянальнага савета (ПНС) Лівіі, што супярэчыла мандату ААН, выдадзенаму кааліцыі ў сакавіку 2011 г.Интерфакс. Катар признал, что оказывал военную помощь ливийской оппозицииКоммерсант. Власти Катара признали участие в войне в Ливии на стороне ПНС
На баку ўрада Лівіі Найміты, як мяркуецца, што ваявалі на баку лівійскага лідара Муамара Кадафі, былі пераважна з краін Чорнай Афрыкі (Ліберыя, Эрытрэя, Мазамбік, Лесота, Гамбія, Судан, Танзанія, Бенін, Тога, Маўрытанія, Самалі, Камерун, ЦАР, Ангола, Чад, Гвінея, Нігерыя, Кот-д’Івуар)Псы войны. Яны не ведалі мясцовай арабскай мовы і часцей за ўсё гаварылі на англійскай або французскай. Дакладны ці хаця б прыблізны лік колькасці наймітаў з афрыканскіх краін, якія прыбылі на тэрыторыю Лівіі для вядзення вайны, невядомы. Была інфармацыя і аб наёмніках з Алжыра, Афганістана, Шры-Ланкі, Украіны, Сербіі, Румыніі і нават Расіі і Беларусі, якія змагаліся на баку Кадафі.
Вядома, што Кадафі не давяраў уласнай арміі, таму ў процівагу ёй у Лівіі былі створаны альтэрнатыўныя ўзброеныя сілы — кацібы — асабістая гвардыя Кадафі, якая фарміравалася за кошт муртазакаў (наймітаў, пераважна з Чада). Кожнай кацібай кіраваў сваяк Кадафі. Калі воінскія часці дыслакаваліся за межамі гарадоў, то кацібы заўсёды раскватараваны ў гарадской мяжы, як правіла — у цэнтры. Менавіта гэтыя часці былі апорай законнай улады, і менавіта найміты ў самым пачатку рэвалюцыі адкрылі агонь на паражэнне па дэманстрантах, тады яшчэ бяззбройныхОрхан Джемаль: о Ливии и войнеЪ-Огонек — Перестрелка вместо перестройкиПовстанцы в Мисурате смеются над Каддафи — Известия.
Пасля 22 лютага, калі кіраўнік МУС Абдула Фатах Юнес перайшоў на бок мяцежнікаў, галоўнымі ворагамі паўстанцаў былі абвешчаны найміты. Яшчэ 20 лютага паведамлялася пра зверствы наймітаў у Бенгазі, дзе былі ўжыты нажы і буйнакаліберная зброяЛивия: оппозиционеров убивают секретные иностранные наемники //MIGnews.com ,20.02.2011 г.. Пасля таго, як рэвалюцыянеры ўзялі пад кантроль Бенгазі 24 лютага, паступілі паведамленні аб расправах над наёмнікамі з афрыканскіх і арабскіх краін з боку «народных дружын»Бежавшие из Ливии египтяне рассказывают о зверствах наемников и бомбардировках // «Российская Газета», 24 февраля 2011 г..
25 лютага паведамлялася, што найміты расстрэльваюць дэманстрантаў з усходняга прыгарада ТрыпаліВ Ливии наёмники открыли огонь по манифестантам//Eesti Rahvusringhääling, 25.02.2011 г..
Як паведаміла міжнародная праваабарончая арганізацыя «Human Rights Watch», ёй не ўдалося знайсці ніводнага пацверджання выкарыстання наймітаў у канфлікце. З некалькіх соцень чалавек, затрыманых на ўсходзе краіны па абвінавачванні ў наймніцтву, усе апынуліся альбо замежнымі рабочымі, альбо салдатамі ўрадавых войскаўBlack men mistaken for mercenaries.
Тым не менш, асобныя відэаматэрыялы, нягледзячы на іх сумніўнасць, могуць сведчыць аб наяўнасці наймітаў у Лівіі. Самым першым сведчаннем на карысць версіі прымянення наймітаў уладамі стала відэа, на якім замежнікі ўжывалі гвалт у адносінах да людзей на вуліцы ў БенгазіMercenaries in Libya.Arab Awakening — Libya: Through the fire 14:24.
Беларускія найміты
У канцы лютага ў заходніх СМІ з’явілася інфармацыя, што ў падаўленні вулічных беспарадкаў прымалі ўдзел беларускія наймітыСМИ: в расправе над ливийскими повстанцами, возможно, участвуют наемники из Белоруссии. Пазней, у красавіку, інфармацыю аб прысутнасці наймітаў з Беларусі апублікавала «Камсамольская праўда». Выданне таксама павеламляла, што сур’ёзную дапамогу аказваюць беларускія ваенныя спецыялісты, чыя прысутнасць у Лівіі дапамагла Кадафі ў першыя месяцы вайны павялічыць мабільнасць войскаў, прадпрымаць паспяховыя контратакі і нават зберагчы значныя сілы і рэсурсы ад авіяўдараў НАТА. Таксама яны займаліся эксплуатацыяй некаторай армейскай тэхнікі. Паводле інфармацыі ад «Камсамольскай праўды», у Лівіі падчас грамадзянскай вайны знаходзіліся некалькі сотняў ваенных саветнікаў і наймітаў з Беларусі.
Выданню ўдалося датэлефанавацца да аднаго з меркаваных наймітаў па імені Міхаіл, які знаходзіўся ў Лівіі ўжо больш за год. Паводле яго слоў, зарплата замежнікаў складала амаль 3000 долараў у месяц. Міхаіл таксама адзначыў, што ў Лівіі некалькі сотняў вайсковых спецыялістаў з Беларусі. Яны не прымаюць непасрэднага ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць паўстанцаў, але ўвесь час знаходзяцца на баявых пазіцыях. Многія служылі яшчэ ў Афганістане і праходзілі падрыхтоўку на расійскіх базах спецназа. Таксама «Камсамольская праўда» згадала нейкую кантору з Мінска, якая нібыта прапануе работу за мяжой для адстаўных вайскоўцаў.
У верасні прадстаўнікі ПНС заявілі, што ў іх ёсць інфармацыя аб удзеле беларускіх снайпераў у баявых дзеяннях на баку ўрадавых сілБелорусских снайперов в Ливии не было, заявил МИД.
Чацвёра грамадзян Беларусі (Валерый Гардзіенка, Ігар Едзімічаў, Фёдар ТруфанаўВ Минск вернулся белорус, который провел в ливийском плену больше шести лет // Комсомольская правда, 2 февраля 2018, Вячаслаў Качура) 2011 года трапілі ў палон да паўстанцаў у Трыпалі, дзе былі асуджаны на 10 гадоў пазбаўлення волі за супрацоўніцтва з лаялістамі. Пасродкам доўгіх перамоваў, удалося дамагчыся датэрміновага вызвалення беларускіх грамадзян, апошні з якіх, Качура, вярнуўся дадому ў 2018 годзеИсточник: освобожденный из плена в Ливии белорусский военный прибыл в Минск// РИА Новости, 2 февраля 2018.
Афіцыйна беларускі ўрад адмаўляў прысутнасць беларускіх ваенных спецыялістаў і наймітаў у Лівіі падчас грамадзянскай вайны.
Пасля 2011 года Пасля звяржэння ўрада М. Кадафі частка наймітаў, якія ваявалі на баку ўладаў, трапілі ў палон да Пераходнага Нацыянальнаму Савету. Усе яны былі асуджаны за «дапамаганне рэжыму», атрымаўшы ад 10 гадоў да пажыццёвага турэмнага зняволення. У прыватнасці, у маі 2012 года дваццаць чатыры замежных грамадзян з Расіі, Украіны і Беларусі прысуджаны да пазбаўлення свабоды за супрацоўніцтва з былым урадам. Аднак самі асуджаныя адмаўлялі свае сувязі з кадафістамі, запэўніваючы, што яны прыехалі для работы ў нафтавай кампанііСуд над русскими «наемниками» в Ливии возмутил Москву // RT, 5 июня 2012.
7 мая 2019 года войскам Лівійскай нацыянальнай арміі Халіфа Хафтара ўдалося збіць знішчальнік УНЗ Mirage F1 пад Трыпалі. Пілот быў узяты ў палон. Меркавана, лётчык з’яўляецца грамадзянінам ПартугалііПилот сбитого ЛНА под Триполи истребителя захвачен в плен.
19 мая з’явілася інтэрв’ю «Камсамольскай праўды» з генералам ЛНА Абдулсалам Хасі, які згадваў, што за войскі ўрада Сараджа ваююць замежныя найміты з Туніса, Афганістана, Судана і ЕменаБитва за Триполи: армия маршала Халифы Хафтара штурмует ливийскую столицу //Комсомольская правда, Александр Коц, 19 мая 2019.
22 мая на малдаўскім інфасайце «Блокнот» з’явіўся артыкул, у якім паведамлялася, што, як мяркуецца, на баку Сараджа ў раёне Трыпалі змагаюцца найміты з Малдовы. Сайт спасылаўся на лівійскага журналіста Фараха Альярыха, які на сваёй старонцы ў Твітары размясціў фота карабля Amazon Giurgiulesti пад малдаўскім сцягам. На борце былі БА амерыканскай вытворчасці, а таксама ўзброеныя людзі, якія магчыма з’яўляюцца грамадзянамі Рэспублікі МалдоваМолдавские наёмники воюют в Ливии? .
23 верасня, падчас свайго наступлення на Эз-Завію, у горадзе Бір-Алак ЛНА, па словах аднаго з мясцовых жыхароў, сутыкнулася з чадскімі наймітамі. Вайскоўцы вымусілі наймітаў адступіць, але апошнія ў адказ пайшлі ў контатаку пры падтрымцы турэцкіх ударных беспілотнікаў. Бой доўжылася цэлы дзень, у выніку чаго хафтараўцы занялі горад. Падчас гэтага разбуранымі апынуліся мячэць і некалькі дамоў мясцовага насельніцтваЛивиец рассказал о сражении турецких и чадских бойцов с ЛНА .
У сваю чаргу, апанент Сараджа фельдмаршал Хафтар карыстаўся падтрымкай суданскіх апалчэнняў Джанджавід, РСР, сепаратыстаў ДарфураLa rébellion tchadienne "préoccupée par la situation sécuritaire délétère" en Libye і расійскай ПВК «Вагнер» (гл. Дзейнасць ПВК «Вагнер» у Лівіі).
Бакі актыўна прыцягвалі замежных пілотаў. Іх удзел у канфлікце быў абумоўлены недахопам кадраў. Лётчыкі, якія змагаліся за Сараджа, былі як правіла партугальцамі, амерыканцамі, эквадорцамі, туркамі, украінцамі, у той час у самалётах Хафтара сядзелі расіяне, егіпцяне і эміратцы (гл. Авіяцыя Лівіі падчас грамадзянскай вайны).
Заўвагі
Катэгорыя:Грамадзянская вайна ў Лівіі Лівія