Сяргей Несцеравіч Івано́ў (, Валынцава, Горацкі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — ) — беларускі вучоны ў галіне глебазнаўства, доктар сельскагаспадарчых навук (1958), член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР (1961), Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР (1959—1961), прафесар (1958). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1975). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Валынцава (зараз у Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1926 годзе скончыў прафесійна-тэхнічную і агульнаадукацыйную школу ў ОршыИмя в белорусской науке: 105 лет со дня рождения С. Н. Иванова // Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі. У 1932 годзе скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію і паступіў у аспірантуру Усесаюзнага інстытута ўгнаенняў і аграглебазнаўства. У 1936 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Абменная здольнасць глеб у залежнасці ад рэакцыі асяроддзя, роду і канцэнтрацыі катыёнаў». У 1936—1941 гг. на пасадзе загадчыка лабараторыяй у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі Акадэміі навук БССР, у 1938—1940 гг. — дырэктар інстытута.
З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны С. Н. Іваноў у Чырвонай Арміі, удзельнік абароны Масквы, вызвалення Беларусі, баёў за ўзяцце Кёнігсберга і Шчэціна (маёр, намеснік камандзіра 5-а асобнага батальёна хімічнай абароны па палітычнай частцыИванов Сергей Нестерович: Документ о награде // Память народа ).
У 1945—1958 гг. С. Н. Іваноў зноў на пасадзе загадчыка лабараторыяй у Інстытуце сацыялістычнай сельскай гаспадаркі. З 1958 года ў Беларускім НДІ глебазнаўства і аграхіміі: у 1958—1962 гг. — загадчык лабараторыяй, у 1962—1970 гг. — дырэктар, з 1970 года — загадчык лабараторыяй фізікахіміі глеб і радыеактыўных ізатопаў. У 1957 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Фізіка-хімічны рэжым фасфатаў, торфаў і дзярнова-падзолістых глеб» у Глебавым інстытуце імя В. В. Дакучаева.
Памёр 22 ліпеня 1994 года.
Навуковая дзейнасць Вучонаму належаць навуковы працы па даследаваннях абменных рэакцый катыёнаў і аніёнаў у глебе, вызначэнні ролі вокіслаў жалеза і алюмінію ў сорбцыі фасфат-іёнаў глебамі, торфам і глінамі, вывучэнні каліевага жыўлення раслін. Пад яго кіраўніцтвам распрацаваны метады вывучэння калійнага жыўлення раслін з дапамогай радыеактыўных ізатопаў рубідыю Rb і Rb. Падрыхтаваў 24 кандыдаты навук.
Аўтар больш за 140 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій. Сярод апублікаванага: Обменная способность почв в зависимости от реакции среды, рода и концентрации катионов / АН БССР, Инт соц. с.-х.— Минск: Издательство АН БССР, 1938.; Физико-химический режим фосфатов торфов и дерново-подзолистых почв. — Мн., 1962.; Количественные закономерности питания растений из удобрений на дерново-подзолистых почвах // Агрохимия. 1972. № 6.; Способ определения ёмкости поглощения фосфора и калия дерново-подзолистыми и торфяно-болотными почвами. — Мн., 1982. (у сааўтарстве).
Узнагароды Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны II ступені два ордэны «Знак Пашаны» медалі Дзяржаўная прэмія БССР (1976)
Літаратура
Спасылкі Член-корреспондент ИВАНОВ Сергей Нестерович // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі Сяргей Несцеравіч Іваноў у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі Иванов Сергей Нестерович: Документ о награде // Память народа
Катэгорыя:Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі Катэгорыя:Глебазнаўцы СССР Катэгорыя:Глебазнаўцы Беларусі Катэгорыя:Акадэмікі Акадэміі сельскагаспадарчых навук БССР Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Афіцэры СССР