«The Greatest» — песня аўстралійскай спявачкі і аўтара Сіі пры ўдзеле амерыканскага рэпера Кендрыка Ламара, якая выйшла 6 верасня 2016 года. Песня ўвайшла ў делюксавае перавыданне яе сёмага альбома This Is Acting. Песню напісалі Сія і Грэг Кёрсцін.
Водгукі Спенсер Корнхабер з часопіса The Atlantic напісаў: «Пры адсутнасці якога-небудзь сацыяльнага кантэксту, гэта ўсё яскрава, прыгожа і невыказна сумна»Kornhaber, Spencer. «Sia’s Wonderful and Sad Music Video for Orlando», The Atlantic, September 7, 2016. Бруна Расэл з брытанскай газеты назваў канцэпцыю песні «натхняючай» як «яснае пасланне: што мы можам змяніць сітуацыю і маем быць ‘The Greatest’, але для гэтага мы маем дзеяць зараз».
Музычнае відэа У відэакліпе гэтай песні разам з групай дзяцей знялася 13-гадовая Мэдзі Зіглер, якая раней ужо ўдзельнічала ў запісах папярэдніх кліпаў Сіі, такіх як «Chandelier» і «Cheap Thrills». Відэа паставілі сама Сія і аўстралійскі рэжысёр , харэографам танцавальных партый выступіў . Яно было выпушчана 6 верасня 2016 года.
Музычныя крытыкі палічылі кліп прысвячэннем масаваму забойству ў Арланда з-за шэрагу адсылак да тэракта, шмат удзельнічаўшых у здымках танцораў пацвердзілі гэта ў сацыяльных сетках.
Відэа пачынаецца і скончваецца з нізкім гукавым гулам. Потым з’яўляюцца кадры з людзьмі, якія ляжаць на падлозе. Зіглер у парыку чорнага колеру ў поўнай цішыні размазвае пальцамі фарбу ўсіх каляроў вясёлкі па сваіх шчакахSia drops new song 'The Greatest' with Kendrick Lamar. The track’s video stars Maddie Ziegler . ew.com — 6 верасня 2016Hear Sia, Kendrick Lamar on Rapturous New Song 'The Greatest' . rollingstone.com — 6 верасня 2016. Яна вызваляе 48 іншых маладых людзей з турэмнай клеткі (49 — колькасць загінулых у выніку тэракта), але іх свабода недаўгавечная. Пазней у кадры бачная зрашэчаная кулямі сцяна, пасля чаго ўсе танцоры падаюць на землю. У фінальнай сцэне па твару Мэдзі Зіглер цякуць слёзыVulpo, Mike. «Sia’s Music Video Tribute to Orlando With Maddie Ziegler and Kendrick Lamar Will Take Your Breath Away», Eonline.com, 6 September 2016; Murphy, Desiree. «Maddie Ziegler Rocks a Black Wig, Rainbow Face Paint in Sia’s Haunting Tribute Video to Orlando Victims», ETonline.com, 6 September 2016; and Adams, Char. «Sia Releases Haunting 'The Greatest' Music Video: Is It an Orlando Shooting Tribute?» , People magazine, 6 September 2016Listen to Sia’s New Song «The Greatest» Featuring Kendrick Lamar. pitchfork.com — 6 верасня 2016.
Жывыя выступленні 7 верасня 2016 года Сія ўпершыню выканала песню «The Greatest» на Apple Event, які прайшоў у Сан-Францыска ў Bill Graham Civic Auditorium падчас презентацыі новай мадэлі iPhone 7. Пяць танцораў на чале з 13-гадовай Мэдзі Зіглер выступалі ў цялеснага колеру балетных трыко, а музычныя кліпы (акрамя «The Greatest» быў таксама выкананы «Chandelier») паказваліся адначасова на экране ў фонавым рэжыме.
Чарты Чарт (2016–17) Вышэйшаяпазіцыя Belarus (Unistar Radio Top 20) 2 Colombia (National-Report) 66 Croatia (HRT) 1 Euro Digital Songs (Billboard) 2 Greece Digital Songs (Billboard) 2 Iceland (RÚV) 3 Israel (Media Forest TV Airplay) 1Japan Hot Overseas (Billboard) 3 Lebanon (Lebanese Top 20) 6 Luxembourg Digital Songs (Billboard) 2 Mexico Ingles Airplay (Billboard) 1 Norway (VG-lista) 2 Romania (Airplay 100) 1scope="row" Russia Airplay (Tophit) 28 Slovenia (SloTop50) 1 South Korea International Chart (Gaon) 6Venezuela English (Record Report) 3
Гісторыя рэлізу РэгіёнДатаФарматЛэйблСпасылкі У свеце 6 верасня 2016 Digital download ЗША 27 верасня 2016 Contemporary hit radio RCA
Спасылкі (афіцыйнае відэа) (жывое выступленне на прэзентацыі Apple Keynote) (аўдыёверсія з вакалам Кендрыка Ламара на 2-ой хв) Пераклад песні The Greatest на рускую мову
Катэгорыя:Песні на англійскай мове