Мэ́дзісан Ніко́ль Зі́глер (, нар. 30 верасня 2002 года; Пітсбург, ЗША)Gisoni, Melissa. «Ziegler Girls Maddie Bio» Ziegler Girls Official Website, accessed August 3, 2015Weinstock, Tish. «There’s something about Maddie Ziegler» , i-D, August 14, 2015 — амерыканская танцоўшчыца, актрыса і мадэль. Найбольш вядомая па ўдзеле ў рэаліці-шоу «Мамы ў танцы» на тэлеканале «Lifetime» і па здымках у відэакліпе аўстралійскай спявачкі Сіі. Кліп на песню «Chandelier» перамог у катэгорыі «Найлепшая харэаграфія» на «2014 MTV Video Music Awards». Увогуле Мэдзі знялася ў васьмі кліпах Сіі («Chandelier», «Elastic Heart», «Big Girls Cry», «Cheap Thrills», «The Greatest», «Rainbow», «Passenger», «Thunderclouds»). А таксама атрымала перамогу на «People Choice Awards 2016» у намінацыі «Seriosly Person».

Раннія гады Зіглер нарадзілася ў Пітсбургу, Пенсільванія ў сям’і Мелісы Зіглер-Гісоні (у дзявоцтве Сула) і Курта Зіглера. Бацькі Мэдзі разайшліся ў 2011 годзе, каментуючы гэта тым, што эмацыйнай і фінансавай платай за танцы стала сям’я. Пазней маці Мэдзі зноў выйшла замуж. Медзісан мае малодшую сястру — Макензі, двух братоў ад папярэдняга шлюбу бацька і двух старэйшых зводных сясцёр. Мэдзі мае польскае, нямецкае і італьянскае паходжанне.http://maddieziegler.com/ Да 2013 года Мэдзі Зіглер наведвала школу Слоўн, потым вучылася дома.http://thetvpage.com/2013/11/15/melissa-gisoni-dance-moms-season-4/2/ На дадзены момант яна са сваёй сям’ёй жыве ў Мерысвіле, Пенсільванія.

Кар’ера Зіглер пачала танцаваць у 2 гады. Зараз яна займаецца ў Abby Lee Dance Company. У 2011 годзе была ўдзельніцай танцавальнага спаборніцтва на канале CBS «Жыццё для танца», але шоу знялі з эфіра да выхаду эпізоду з яе ўдзелам.http://www.dailymail.co.uk/tvshowbiz/article-1357349/Paula-Abdul-devastated-post-Idol-Live-To-Dance-cancelled.html Пазней у тым жа годзе яе маці атрымала ролю ў рэаліці-шоу канала Lifetime «Мамы ў танцы», тэлепраграму пра штодзённае жыццё маладых танцоўшчыц з каманды для элітных спаборніцтваў Abby Lee Dance Company. У праграме Мэдзі з’яўляецца са сваёй мамай і сястрой, Макензі, якая таксама танцуе. У 2013 годзе Зіглер з’явілася ў працягу тэлеперадачы — «Апошняе танцавальнае спаборніцтва Эбі».

У 2012 годзе Зіглер зыграла ролю Маладой Дэб у праграме канала Lifetime «Drop Dead Diva». Зіглер знімалася ў шмаце музычных відэа для спевакоў, у тым ліку для Алекса Каліс (Alexx Calise), Сіі і Тодрыка Холла. Кліп на песню Сіі «Chandelier», дзе знімалася Мэдзі, атрымаў намінацыі на MTV Video Music Awards-2014 «Відэа года» і «Найлепшая харэаграфія», апошнюю з якіх выйграў.

Зіглер знімалася для шмату модных брэндаў адзення, такіх як «Glitzy Girl» та «Purple Pixies».https://www.facebook.com/media/set/?set=a.359144834174584.87417.297652220323846&type=3 Знялася для вокладкі летняга выпуска «Kode Magazine».http://www.kode-magazine.com/kode2/

14 жніўня 2014 года разам з некаторымі саўдзельнікамі шоу «Dance Moms» выступіла у Тодрык Холл ў межах тура «Twerk Du Soleil».http://instagram.com/p/rpoZsiQ8dT/

Дабрачыннасць Мэдзі Зіглер разам са сваёй маці і сястрой супрацуюць з Starlight Children's Foundation.http://okmagazine.com/get-scoop/dance-moms-stars-team-starlight-childrens-foundation-show-renewed-third-season/

Фільмаграфія Год Серыял Роль Заўвагі2011Live to DanceсябеЭпізод не выйшаў у эфір2011—ц.ч.Dance MomsсябеГалоўная роля2012Drop Dead DivaМаладая ДэбЗапрошаная госця, эпізоды 'Lady Parts'2013Abby's Ultimate Dance CompetitionсябеЗапрошаная госця, эпізод «Богі і смяротныя»2014The Ellen DeGeneres ShowсябеЗапрошаная госця, эпізоды 11-1602014Jimmy Kimmel Live!сябеЗапрошаная госця, эпізоды 12-952014Late Night with Seth MeyersсябеЗапрошаная госця, эпізоды 1-57

Спасылкі

Катэгорыя:Дзеці-мадэлі ЗША Катэгорыя:Дзеці-акцёры ЗША Катэгорыя:Танцоўшчыцы ЗША Катэгорыя:Імігравалі ў ЗША з Германіі