Напад на школу ў Стоўбцах (Мінская вобласць, Беларусь) адбыўся раніцай 11 лютага 2019 года. 15-гадовы вучань 10-га класа Вадзім Мілашэўскі, узброены нажом, напаў на настаўніцу і вучняў Сярэдняй школы № 2 г. Стоўбцы. У выніку інцыдэнту настаўніца і адзін з вучняў загінулі, двое атрымалі раненні.
Асоба злачынца Вадзім Віталевіч Мілашэўскі нарадзіўся 26 чэрвеня 2003 годаВ Столбцах школьник ножом убил учительницу и ученика, вырас у поўнай сям’і, якая не знаходзілася ў сацыяльна небяспечным становішчы і пражывала ў прыватным доме на вуліцы Гагарына пасля пераезду з аграгарадка Дзераўная. Бацька працаваў кіроўцам, маці — тэхнічкай у камунгасе. Вадзім гуляў у футбол, выступаў за зборную школы па міні-футболе ў першынстве раёна сярод устаноў адукацыі«Был тихим, хорошо учился». В Столбцах подросток убил учительницу и ученика . Вучыўся ў 10 «Б» класе.
Паводле намесніка дырэктара па навучальнай працы Людмілы Старовойтавай, Вадзім Мілашэўскі быў ціхім і спакойным, «у школе ніякіх праблем з яго паводзінамі не было. Добра вучыўся, урокі не прапускаў. Нідзе і ніколі ні ў чым не быў западозраны».
Вадзім выдаліў сваю старонку ў сацыяльнай сетцы «УКантакце», іншы яго акаўнт быў заблакаваны адміністрацыяй за парушэнне правіл.
Ход падзей Папярэдне вызначана, што Вадзім Мілашэўскі прайшоў у школу каля 7.40, пакінуў у кабінеце заплечнік і выйшаў з кабінета. Праз некаторы час вярнуўся.
Па дадзеных следства ён, кіруючыся хуліганскімі матывамі, перад забойствам нанёс удар малатком аднакласніку, параніўшы яго. Затым нанёс настаўніцы нажом не менш за два ўдары. Выбег з кабінета і прычыніў нажавыя раненні двум аднакласнікам, якія спрабавалі яго затрымаць. Затым ён зайшоў у іншы кабінет і нанёс удары нажом вучню 11 класа. Затым выйшаў у калідор, дзе пагражаў нажом намесніку дырэктара і настаўніку біялогіі, спусціўся ў вестыбюль, дзе пагражаў нажом аднакласніцы і падрапаў ім ёй шыю. Потым ён збег з месца здарэнняsk.gov.by nashaniva.by.
Паведамляецца таксама, што нападнік заходзіў ва ўсе класы, дзе можна было адчыніць дзверы, потым хадзіў з нажом па трэцім паверсе, пакуль яго не заўважылі і не патэлефанавалі ў міліцыю. Хацеў збегчы праз чорны ход, але ён аказаўся зачыненым, таму ён адчыніў акно на першым паверсе і ўцёк.
Падлетак быў затрыманы неўзабаве пасля паступлення інфармацыі пра здарэнне ў міліцыю. Яго затрымалі ў пад’ездзе аднаго з дамоў са сродкам нападу, скрываўленым нажом, супрацоўнікі крымінальнага вышуку пры падтрымцы АМАПа«Мальчик очень спокойный, для многих это шок». Подробности ЧП в Столбцах, где десятиклассник напал на учителя и школьников . Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе зняволення.
Загінулыя і параненыя У выніку інцыдэнту на месцы здарэння загінулі два чалавекі — настаўніца і адзін з вучняў. Першай ахвярай нападніка стала 53-гадовая Марына Пархімовіч, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства. Другі загінулы — Аляксандр Раманаў, 17-гадовы вучань 11-га класа і актывіст раённай суполкі Таварыства беларускай мовы11-класнік, які загінуў у школе ў Стоўбцах, быў актывістам ТБМ, размаўляў па-беларуску і насіў майку з Пагоняй ФОТЫ. Удар прыйшоўся ззаду ў шыю. Памёр на руках у бацькі, які вярнуўся ў школу (раніцай ён падвозіў туды сына) пасля таго, як паведамілі пра напад.
Раненні ў час нападу таксама атрымалі двое аднакласнікаў Мілашэўскага, якія спрабавалі заступіцца за настаўніцу: хлопцы 15 і 16 гадоў былі шпіталяваны і тэрмінова праапераваны ў Стаўбцоўскай цэнтральнай раённай бальніцы. На вечар 11 лютага іх стан быў стабільна цяжкім.
Расследаванне і суд Распараджэннем Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі міністру адукацыі Беларусі Ігару Карпенку аб’яўлена вымова за «непрыняцце належных мер па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання дзяцей ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі»nashaniva.by.
Следства знаходзілася пад асабістым кантролем старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Івана Наскевіча. 5 ліпеня 2019 года Следчы камітэт паведаміў пра завяршэнне расследавання. 19 жніўня Мінскі абласны суд пачаў разглядаць справу. 11 верасня былы вучань стаўбцоўскай школы Вадзім Мілашэўскі прызнаны вінаватым у забойстве настаўніка і 11-класніка, а таксама ў замаху на забойства ў дачыненні да яшчэ двух школьнікаў і прысуджаны да 13 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі, таксама прысуджана 110 тысяч рублёў кампенсацыі для сям’і забітай настаўніцы. З-за ўзросту абвінавачанага справа слухалася ў закрытым рэжыме, публічна абвясцілі толькі прысудnews.tut.by nashaniva.by.
Ацэнкі Журналіст Дзмітрый Гурневіч выказаў меркаванне, што судовы працэс у Стоўбцах і яго заканчэнне прайшлі паводле сцэнару, які вызначыла ўлада і ейная прапаганда: «чым менш ведае грамадства, тым лепш будзе спаць». Пракурор паведаміў, што злачынства было ўчыненае «з хуліганскіх памкненняў», — і гэтая фармулёўка нагадвае бюракратычную адпіску. Невядомымі для грамадства засталіся каталізатар і матыў для забойства. Гэта спрыяе патоку плётак і канспіралагічных тэорыйsvaboda.org.
Катэгорыя:Падзеі 11 лютага Катэгорыя:Люты 2019 года Катэгорыя:2019 год у Беларусі Катэгорыя:Масавыя забойствы ў школах Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2019 годзе Катэгорыя:Масавыя забойствы ў Беларусі Катэгорыя:Гісторыя Стоўбцаў