Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі (нар. , Чэрвень (горад) Мінскай вобл.) — беларускі вучоны ў галіне траўматалогіі і артапедыі. Доктар медыцынскіх навук (1997), прафесар (1998). Акадэмік НАН Беларусі (2017; член-карэспандэнт з 2014).

Біяграфічныя звесткі Нарадзіўся ў сям’і ўрачоў. Скончыў Мінскі медыцынскі ўніверсітэт (1980), дзе і працуе з 1990. Прэзідэнт таварыства траўматолагаў-артапедаў Беларусі, нацыянальны сакратар Сусветнага кангрэса траўматалогаў-артапедаў на Беларусі. З 2007 па 2018 дырэктар РНПЦ траўматалогіі і артапедыіmedvestnik.by/ru .

Улетку 2018 года Аляксандра Бялецкага арыштавалі па абвінавачванні ў хабары. Пры вобшуках у гаражы ў яго знайшлі шмат дарагога алкаголю і каля 500 тысяч даляраў наяўныміnashaniva.by. 15 лютага 2019 года Мінскі гарадскі суд прыгаварыў Аляксандра Бялецкага да 7,5 гадоў пазбаўлення волі, яго прызналі вінаватым у атрыманні хабару ў асабліва буйным памерыtut.bynashaniva.by.

У чэрвені 2021 года выйшаў на волюАкадемик Белецкий помилован. Он вышел на свободу .

Навуковая дзейнасць Навуковыя працы прысвечаны дзіцячай артапедыі. У яго больш за 450 друкаваных прац, у тым ліку 16 манаграфій, з іх восем выдадзеныя за мяжой. За сваё прафесійнае жыццё ён падрыхтаваў чатырох дактароў і шэсць кандыдатаў медыцынскіх навук.

Правёў 4000 высокатэхналагічных складаных аперацый. Акрамя гэтага, у яго 92 патэнты ў лячэнні дзяцей з паталогіямі тазасцегнавых суставаў, у 2010-м годзе ён атрымаў званне «Заслужаны дзеяч навукі». З’яўляецца выдатнікам аховы здароўя Расіі, Узбекістана, Беларусі, чытаў лекцыі ў многіх краінах свету, выступаў на амерыканскай асацыяцыі хірургаў.

Прэміі і ўзнагароды Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (2011).

Гл. таксама Справа ўрачоў

Літаратура

Спасылкі БЯЛЕЦКІ Аляксандр Валянцінавіч на сайце НАН Беларусі Аляксандр Валянцінавіч Бялецкі ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі

Катэгорыя:Дактары медыцынскіх навук Катэгорыя:Медыкі Беларусі