Ту́лаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Тулава.

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Дзергялёўскага і Пасуціцкага сельсаветаўУказ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гродненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Ваўкавыскага раёна. 22 мая 1967 года ў склад сельсавета з Каралінскага сельсавета перададзена вёска ШэйкіРашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 22 мая 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 18 (1176).. 18 красавіка 2017 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Каралінскага сельсаветаРешение Гродненского областного Совета депутатов от 18 апреля 2017 г. № 243 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Зельвенского района Гродненской области.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 813 чалавек, з іх 60,1 % — беларусы, 30,6 % — палякі, 7,1 % — рускія, 1,7 % — украінцыЭтнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года.

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 12 населеных пунктаў: аграгарадок Міжэрычы, вёскі Дзергілі, Задвор’е, Калінаўка, Клепачы, Крэсла, Мештавічы, Пузікі, Талалайкі, Тулава, Шэйкі, Янаўшчына.

Крыніцы

Літаратура Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987. Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Катэгорыя:Былыя сельсаветы Зэльвенскага раёна Катэгорыя:Былыя сельсаветы Ваўкавыскага раёна Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя:Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2017 годзе